БЕЛ Ł РУС

Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек

10.10.2025 / 22:19

Nashaniva.com

Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што ўсяго ў аварыі маршруткі ў Светлагорскім раёне пацярпелі 19 чалавек, з іх шасцёра загінулі на месцы.

На месцы аварыі. Фота: МУС

Васьмі пацярпелым, у тым ліку аднаму падлетку, спатрэбілася шпіталізацыя.

Трое людзей пакінулі месца здарэння на спадарожным транспарце да прыезду медыкаў, а двое пасля медыцынскага агляду адмовіліся ад шпіталізацыі і засталіся пад амбулаторным наглядам.

У шпіталізаваных дыягнаставалі адкрытыя пераломы, вывіхі, траўмы, чэрапна-мазгавыя пашкоджанні. Медыкі праводзяць усе неабходныя абследаванні і лячэбныя працэдуры.

На месца аварыі былі накіраваныя брыгады хуткай дапамогі, у тым ліку рэанімацыйныя і фельчарскія групы, паведаміў Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання.

У Светлагорскай цэнтральнай раённай бальніцы загадзя падрыхтавалі дадатковыя аперацыйныя, хірургічныя і траўматалагічныя кабінеты, каб своечасова прыняць пацярпелых.

Для дапамогі мясцовым спецыялістам з Гомеля былі накіраваныя хірург, траўматолаг, нейрахірург, таракальны хірург і рэаніматолаг-анестэзіёлаг.

Чытайце таксама:

Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі

У Альшанах 17‑гадовы хлопец учыніў ДТЗ са смяротным вынікам

У Дзяржынскім раёне адбылася аварыя са смяротным вынікам

Каментары да артыкула