БЕЛ Ł РУС

Мінздароўя пракаментавала масавае атручванне ў мінскім бістро «Піт Stop»

12.10.2025 / 14:10

Nashaniva.com

12 кліентаў бістро «Піт Stop» былі шпіталізаваныя. Санэпідслужба распачала расследаванне. Бістро пакуль закрытае.

Паводле ведамства, у 12 наведвальнікаў сталічнага бістро «Піт Stop» на праспекце Незалежнасці дыягнаставаны гастраэнтэрыт інфекцыйнага паходжання. Усе яны шпіталізаваныя ў інфекцыйную бальніцу.

Стан пацыентаў ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці.

Спецыялістамі праведзена праверка ўмоў гатавання і продажу страў; адабраны пробы ежы і сыравіны для лабараторнага аналізу; праведзена медыцынскае абследаванне работнікаў.

Да поўнага ўстаранення парушэнняў праца бістро прыпыненая.

Пра масавае атручванне ў мінскім бістро «Піт Stop» стала вядома ўчора. 

У рэдакцыю Onliner звярнуўся малады чалавек па імені Міхаіл (імя зменена) і расказаў, што трапіў у інфекцыйную бальніцу пасля абеду ў мінскім бістро «Піт Stop», што знаходзіцца на вуліцы Незалежнасці, 154Д.

Паводле слоў Міхаіла, у аддзяленні знаходзяцца яшчэ некалькі чалавек, якія таксама атруціліся ў гэтым самым рэстаране.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула