БЕЛ Ł РУС

Чым цяпер займаецца Ксенія Дзягелька?

13.10.2025 / 17:59

Nashaniva.com

Ксенія Дзягелька (Шамякова), якая запомнілася агнявым выкананнем патрыятычнага рэпа «Я з вёскі», асвоіла новую прафесію.

Ксенія Дзягелька. Фота: degelko / Instagram

Дзяўчына пажартавала ў інстаграме, што цяпер жыве за кошт мужчын. Такім чынам яна распавяла, што вывучылася на барбера — мужчынскага цырульніка.

Ксенія з мужам і дачкой цяпер жыве ў Вільні. Запісацца да яе на стрыжку можа любы ахвотны праз спецыяльны сэрвіс паслуг Treatwell.

Мужчынская фрызура ад Ксеніі Дзягелька абыдзецца ў 25 еўра, разам з укладкай барады будзе каштаваць 40 еўра.

Маленькіх дзетак Ксенія стрыжэ за 20 еўра. Таксама яна можа выканаць дэпіляцыю твару воскам.

Скрыншот сторыс: degelko / Instagram

Ксенія Дзягелька нарадзілася ў пасёлку Акцябрскі Гомельскай вобласці. Песню «Я з вёскі» для яе напісаў мясцовы блогер Андрэй Павук. Рэп піянеркі з агітацыяй купляць усё беларускае і любоў да радзімы завірусіўся — на сёння яго паглядзела больш за 1,5 мільёна чалавек.

Пасля выпуску са школы Ксенія скончыла Універсітэт культуры, выйшла замуж і нарадзіла дачку.

Чытайце таксама:

Чатырохгадовая беларуска са спісу Forbes «30 да 30» зрабіла агляд беларускіх страў і ў чарговы раз скарыла інстаграм

Шчырая гутарка з Вольгай Павук: пра палітыку, званкі чыноўнікам, сваякоў-ябацек і расчараванне ў шлюбе

Андрэй Павук уладкаваўся кіроўцам тралейбуса ў Вільні і расказаў, як яно

Каментары да артыкула