БЕЛ Ł РУС

Першыя сем ізраільскіх закладнікаў перададзеныя Чырвонаму Крыжу

13.10.2025 / 8:16

Nashaniva.com

Сем закладнікаў перададзены Чырвонаму Крыжу, усе ідуць сваім ходам, паведамляе 9 канал.

Гэта Эйтан Мор, Матан Ангрэст, Алон Охель, Галі Берман, Зіў Берман, Омры Міран, Галь Гільбоа-Далаль.

ХАМАС забараняе здымаць працэс перадачы закладнікаў Чырвонаму Крыжу. Баевікі на месцах пагражаюць зброяй.

Раней урад Ізраіля заявіў, што чакае вызвалення ўсіх 20 жывых закладнікаў, што ўтрымліваюцца ў сектары Газа, у панядзелак а 8:00 па мінскім часе. Працэс перадачы павінен скончыцца а 10-й.

Закладнікаў адначасова перададуць Чырвонаму Крыжу. Затым іх даставяць на ваенную базу, а пасля, пры неабходнасці, у бальніцы. Астанкі загінулых накіруюць на апазнанне. Усяго ў сектары Газа знаходзяцца 48 ізраільскіх закладнікаў.

Раней ХАМАС перадаў спіс і фота 20 закладнікаў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула