БЕЛ Ł РУС

Сілавікі правядуць рэйды па вакзалах і цягніках

13.10.2025 / 17:29

Nashaniva.com

Прэс-служба Беларускай чыгункі паведаміла, што з 20 па 31 кастрычніка 2025 года на аб’ектах чыгуначнага транспарту будзе праводзіцца ўзмоцнены кантроль бяспекі. Мерапрыемства арганізуюць сумесна з міліцыяй напярэдадні восеньскіх канікул у школах, якія пачнуцца 2 лістапада і працягнуцца да 9 лістапада.

Фота ілюстрацыйнае

Мэтай акцыі заяўляецца папярэджанне няшчасных выпадкаў з удзелам непаўналетніх на чыгунцы. У гэтыя дні міліцыя правядзе прафілактычныя рэйды на вакзалах, станцыях і ў цягніках. Асаблівую ўвагу сілавікі будуць звяртаць на дзяцей і падлеткаў, якія знаходзяцца без нагляду дарослых паблізу чыгункі. З імі будуць праводзіцца тлумачальныя гутаркі, раздавацца памяткі і буклеты з правіламі бяспечных паводзін.

Акрамя гэтага, міліцыянеры наведаюць школы і прадпрыемствы, размешчаныя каля чыгуначных пуцей, каб нагадаць пра небяспеку і правілы іх перасячэння.

Паводле афіцыйных даных БЧ, з пачатку 2025 года ўжо адбылося 8 няшчасных выпадкаў з дзецьмі, пяць з якіх скончыліся смерцю. Найчасцей трагедыі адбываюцца праз навушнікі, калі падлеткі не чуюць падыходзячы цягнік, спробу зрабіць сэлфі ў небяспечных месцах або перабяганне пуцей у забароненых зонах.

Чытайце таксама:

Адзін з цягнікоў з Расіі ў Беларусь затрымаўся ў дарозе

Белчыгунка прызначыла 37 дадатковых цягнікоў на восеньскія канікулы

Паміж Віцебскам і Смаленскам зноў пачне хадзіць прамы дызельны цягнік

Каментары да артыкула