БЕЛ Ł РУС

Венесуэла закрывае пасольства ў Нарвегіі пасля прысуджэння Нобелеўскай прэміі міру Марыі Карыне Мачада

14.10.2025 / 13:12

Nashaniva.com

У сваёй заяве ўлады Венесуэлы не згадваюць пра рашэнне Нобелеўскага камітэта прысудзіць прэмію лідару венесуэльскай апазіцыі і сцвярджаюць, што пасольства закрыта ў рамках рэструктурызацыі дыпламатычных прадстаўніцтваў краіны па ўсім свеце, паведамляе Бі-бі-сі.

Марыя Карына Мачада. Фота: Jesus Vargas/Getty Images

МЗС Нарвегіі заявіў, што Каракас закрыў сваё пасольства ў Осла, не даўшы ніякага тлумачэння, і назваў гэта рашэнне «вартым шкадавання».

Нарвежскі Нобелеўскі камітэт заявіў, што Мачада атрымала Прэмію міру за «нястомную працу па прасоўванні дэмакратычных правоў для народа Венесуэлы і за яе змаганне, накіраванае на справядлівы і мірны пераход ад дыктатуры да дэмакратыі».

Марыя Карына Мачада стала адзіным кандыдатам ад апазіцыі на выбарах прэзідэнта Венесуэлы ў 2024 годзе, але ўлады заблакавалі яе кандыдатуру.

У інтэрв’ю BBC Mundo (іспанамоўнай службе Бі-бі-сі) Мачада заявіла, што Прэмія міру стала найважнейшым крокам для яе палітычнага руху.

Чытайце таксама:

Нобелеўскую прэмію міру атрымала лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада

Лукашэнка абурыўся, што Нобелеўскую прэмію далі не Трампу

Венесуэльская лаўрэатка Нобелеўскай прэміі міру прысвяціла яе свайму народу і Дональду Трампу

Трамп пра нобелеўскую лаўрэатку з Венесуэлы: Магла б аддаць прэмію мне

Каментары да артыкула