ДАІ ўзмацніла кантроль за перавозкай пасажыраў у маршрутках
Дзяржаўтаінспекцыя з 14 па 22 кастрычніка праводзіць прафілактычнае мерапрыемства па павышэнні бяспекі перавозак пасажыраў маршрутнымі мікрааўтобусамі ў рэгулярных міжгародніх і прыгарадных зносінах, паведамілі ў МУС.
Фота ілюстрацыйнае
Асноўная мэта заяўленай праверкі — прафілактыка парушэнняў, якія робяцца кіроўцамі маршрутнага транспарту і службовымі асобамі перавозчыкаў.
Нарады ДПС па ўсёй краіне будуць кантраляваць выкананне правіл дарожнага руху і перавозкі пасажыраў. Асаблівую ўвагу нададуць спыненню фактаў эксплуатацыі няспраўнага транспарту, перавышэння хуткасных абмежаванняў, правіл манеўравання і абгону, праезду на забараняльны сігнал святлафора і перавозкі пасажыраў, не прышпіленых рамянямі бяспекі.
У выпадку выяўлення парушэнняў, звязаных з парадкам допуску кіроўцаў і няспраўнага транспарту да перавозкі пасажыраў, кіраўнікоў арганізацый будуць штрафаваць.
Чытайце таксама:
ДАІ ўводзіць узмоцнены кантроль па ўсёй краіне — пасля страшнай аварыі пад Светлагорскам
ДАІ шукае сведкаў ДТЗ з маршруткай, у якім загінулі шэсць чалавек
Пасля жудаснай аварыі ў Светлагорскім раёне шпіталізавалі восем чалавек
Шэсць чалавек загінулі ў Светлагорскім раёне пры аварыі маршруткі