Лукашэнка гатовы адмовіцца ад Нобелеўскай прэміі
Пра гэта ён заявіў на нарадзе па пытаннях міжнароднай абстаноўкі і развіцця беларуска-амерыканскіх адносін.
Аляксандр Лукашэнка. Фота: Contributor / Getty Image
«Я часам так думаю: ну, калі камусьці з вас ці мне прапанавалі гэтую прэмію, я б вось дакладна ад яе адмовіўся!», — заявіў Лукашэнка.
На відэа відаць, што кіраўнік ягонай адміністрацыі Дзмітрый Круты і генеральны пракурор Андрэй Швед старанна натуюць на паперы гэтыя думкі.
Сказана гэта было ў кантэксце, што прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, маўляў, не варта перажываць праз неатрыманне прэміі, бо «быць у шэрагу гэтых адшчапенцаў там, напэўна, яму не да месца».
Лукашэнка таксама раскрытыкаваў рашэнне Нобелеўскага камітэта аб прысуджэнні прэміі міру «апазіцыянерцы з Венесуэлы», адзначыўшы, што нібыта нічога не ведае пра яе палітыку: «Ну вось узялі і далі, таму што яна змагалася за разбурэнне Венесуэлы. Гэта нармальна?»
Чытайце таксама:
У Церцеля прагучаў новы акцэнт: «разрадка ў цэлым той напружанасці» ў адносінах з Польшчай і Балтыяй
Церцель: З амерыканскім бокам абмяркоўваем бяспеку ў рэгіёне
Лукашэнка падтрымаў «крокі Трампа па навядзенні парадку на Блізкім Усходзе»