У Магілёве гарэў інтэрнат
Раніцай 14 кастрычніка ў Магілёве ўзнік пажар у інтэрнаце на вуліцы Сіманава, паведамляе МНС.
Скрыншот з відэа
Калі ратавальнікі прыбылі на месца, з акна на трэцім паверсе ўжо ішоў дым. У адным з пакояў знайшлі пенсіянерку, якая не магла самастойна рухацца. Жанчыну эвакуявалі і перадалі медыкам, якія даставілі яе ў бальніцу для назірання.
Акрамя таго, ратавальнікі эвакуявалі трох дзяцей з трэцяга і пятага паверхаў. Яшчэ 12 чалавек, сярод іх двое дзяцей, пакінулі будынак самастойна.
Прычыны ўзнікнення пажару высвятляюцца.