БЕЛ Ł РУС

У Гродне тэстуюць незвычайную ілюмінацыю на коле агляду. Гэта варта пабачыць

16.10.2025 / 8:56

Nashaniva.com

У гарадскім парку Гродна мадэрнізуюць кола агляду. Галоўнай навінкай стала ілюмінацыя: на атракцыён усталявалі сучасную святлодыёдную сістэму, якая дазваляе трансліраваць разнастайныя малюнкі і надпісы, піша «Точка»

Магчымасці навінкі ўжо пратэставалі — на коле агляду пырхалі матылькі, выскоквалі з вады дэльфіны і лёталі паветраныя шары.

Майстры завяршаюць ладзіць абсталявання, і ўжо хутка ў Гродне з'явіцца яшчэ адно месца, якое будзе прыцягваць мясцовых жыхароў і гасцей горада. Але дакладнай даты пакуль не называюць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула