БЕЛ Ł РУС

«Вясна»: Не менш за 106 чалавек арыштаваныя па справе Гаюна

17.10.2025 / 14:1

Nashaniva.com

«Вясна» мае інфармацыю пра як мінімум 106 пацверджаных фігурантаў справы Гаюна якіх змясцілі пад варту. Агульная ж лічба затрыманых значна больш.

Затрыманні адбываюцца па ўсёй Беларусі да гэтага часу. На пачатку кастрычніка затрымалі мінімум двух мужчын, піша «Вясна».

З пачатку верасня ў «Спіс экстрэмістаў» дадалі 68 чалавек, асуджаных за «садзейнічанне экстрэмізму». Гэта больш чым траціна ад усіх людзей, якіх дадалі ў спіс за гэты час. Частка з гэтых людзей — фігуранты «справы Гаюна», пра якіх невядома праваабаронцам.

Таксама ў Беларусі амаль кожны дзень адбываюцца суды па гэтай справе. Фігурантам прызначаюць як хімію з накіраваннем, так і калонію. Справы некаторых людзей перадаюць з Мінску ў рэгіянальныя суды.

Чытайце таксама:

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн

Асудзілі лёгкаатлетку, якая выступала на юнацкай Алімпіядзе, — падобна, па справе Гаюна

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»

Каментары да артыкула