БЕЛ Ł РУС

Памёр заснавальнік і бас-гітарыст Limp Bizkit Сэм Рыверс

19.10.2025 / 11:47

Nashaniva.com

Ва ўзросце 48 гадоў памёр Сэм Рыверс, шматгадовы басіст Limp Bizkit і адзін з заснавальнікаў папулярнага гурта.

Сэм Рыверс. Фота: Amy Harris / Invision / AP

Пра яго смерць калектыў паведаміў учора ўвечары: «Сёння мы страцілі нашага брата. Члена нашага гурта. Наша сэрца», — гаворыцца ў паведамленні Limp Bizkit.

Прычына смерці пакуль невядомая.

«Мы падзялілі так шмат імгненняў — дзікіх, ціхіх, цудоўных — і кожнае з іх было асаблівым, таму што з намі быў Сэм. Ён быў чалавекам, які нараджаецца раз у жыцці, і яго дух будзе жыць — у кожным рытме, на кожнай сцэне, у кожным нашым успаміне», — дадаў гурт.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула