БЕЛ Ł РУС

«Гуляць нельга!!!» У краме цацак «Палессе» настойліва просяць нічога не чапаць

21.10.2025 / 21:51

Nashaniva.com

У адной з фірмовых крам дзіцячых цацак «Палессе» амаль усюды былі прычапілі паперкі з забаронай гуляць і кучай клічнікаў.

На машынку-талакар (вялікая машынка, на якой ганяюць дзеці, што адносна нядаўна навучыліся хадзіць) прыляпілі паперку «Катацца нельга!!!», на каня-качалку — такую ж самую. На мініяцюрны варыянт вазочка для пакупак — «Вазочак не катаць». Побач з распакаваным канструктарам — «Гуляць нельга!!!».

Скрыншоты з інстаграма Вольгі Венскай

Здаецца, нават у некаторых музеях менш трасуцца над экспанатамі.

Фотаздымкі з крамы апублікавала вядучая «Добрай раніцы, Беларусь!» на БТ Вольга Венская.

Хутчэй за ўсё, фота былі зроблены ў «Першым нацыянальным гандлёвым доме».

Вольга Венская задаецца пытаннем, ці дарэчныя такія надпісы ў дзіцячай краме цацак. Яна лічыць, што прыдумаць такое маглі толькі богі антымаркетынгу.

Тэлевядучая прапанавала беларускаму вытворцу ўсё ж змяніць падыход:

— У краме цацак я б зрабіла асобную гульнявую зону, дзе дзецям і дарослым можна было б усё чапаць, круціць, гуляць, катаць, спавіваць, будаваць, — гэта значыць, выпрабоўваць цацкі. Натхняцца і ісці на касу. А такія надпісы зусім не пра пакупкі з настроем.

Чытайце таксама:

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»

Як выглядае першы дзіцячы садок у «Зялёнай гавані», пабудаваны за $4 мільёны

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу

Вытворца лялек Лабубу абышоў па сваёй капіталізацыі «Газпрам»

Каментары да артыкула