Свет33

«Матрошкамі ўжо не здзівіш». У Расіі заклікалі стварыць свой аналаг Лабубу

Старшыня Савета Федэрацыі Расіі Валянціна Матвіенка заклікала развіваць крэатыўную індустрыю і стварыць расійскі аналаг кітайскай папулярнай цацкі Лабубу. Яна адзначыла, што адна толькі гэтая цацка прынесла свайму стваральніку мільярдныя прыбыткі.

Матвіенка выказала шкадаванне, што расійскія прадукты народнай творчасці, напрыклад, матрошкі, ужо не выклікаюць цікавасці ў свеце: «Іх ніхто на сумках не носіць», — сказала яна.

Чыноўніца задалася пытаннем, чаму Расія не можа прапанаваць нешта моднае і крэатыўнае, што стане сусветным трэндам. Яна падкрэсліла, што краіна багатая на таленавітых людзей, але ім не хапае падтрымкі.

«Цяпер адзін бізнэсмен з Кітая распрацаваў ляльку, па-мойму, Лабубу яна называецца. Пачвара, глядзець немагчыма, але ўвесь свет захварэў на гэту ляльку. Усе носяць гэтую ляльку на торбах, гэта модна, гэта стыльна, здабываюць там не ведаю якімі спосабамі. Чалавек зарабіў дзясяткі мільярдаў на гэтай прадукцыі па ўсім свеце», — панаракала Матвіенка.

Лабубу — гэта маленькія цацкі-монстрыкі з каляровай поўсцю, якія сталі моднымі сярод дзяцей і дарослых па ўсім свеце. Іх вобраз стварыў ганконгскі дызайнер і пісьменнік Лун Цзяшэн, які натхняўся скандынаўскай міфалогіяй. З 2019 года цацкі выпускае кампанія Pop Mart, і цяпер іх існуе больш за 300 варыянтаў. Асаблівую цікавасць выклікае тое, што купец не ведае, якую менавіта фігурку ён набывае — гэта стварае азарт і стымулюе збіраць калекцыі.

Па стане на ліпень 2025 года капіталізацыя Pop Mart склала $41,5 мільярдаў і перасягнула нават расійскі «Газпрам», які ацэньваецца ў $38,9 мільярда.

Каментары3

  • Hryb
    25.07.2025
    Puciuciu i Łububu
  • Барадзед
    25.07.2025
    Расея уже не кажется такой богатой.
  • Цю-Цю
    25.07.2025
    Што за дурная звычка - даганяць! Навошта капiяваць??? Ну выдумай нешта сваё! Але не, свайго не умеем, але копiю зробiм! А потым будзем дзiвiцца, што Свет ужо iншым захапляецца, а копiя, яшчэ i так сабе якасцi, нiкому не патрэбна

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць