Лукашэнка расказаў, які абутак носіць
Пры гэтым яго ўжо бачылі ў амерыканскіх красоўках.
Лукашэнка на нарадзе ў Віцебску, 24 кастрычніка 2025 года
На нарадзе ў Віцебску Лукашэнка пракаментаваў працу двух буйных брэндаў беларускага абутку — Marko і Belwest. Першы, лічыць ён, працуе больш эфектыўна:
«Marko працуе? Працуе. А чаму Belwest не працуе? На Marko нармальны мужык працуе, нават прэзідэнту шые чаравікі, — сказаў ён, звярнуўшыся да Мікалая Мартынава, уласніка «Марка». — Дзякуй вялікі, вось, твае чаравікі нашу. Калі ў мяне кіраўнікі дзяржаў [пытаюць]. Ведаеш, хто ім шые. Кажуць, што не можа быць! Я кажу: так, Marko».
У 2021 годзе Лукашэнку бачылі ў красоўках зусім не беларускай вытворчасці — на адкрыццё стадыёну «Дынамі-Юні» ён прыехаў у амерыканскіх Аir Force 1 фірмы Nike.
Абутак Лукашэнкі на адкрыцці «Дынама-Юні» у верасні 2021 года
Чытайце таксама:
Лукашэнка прыехаў у Крэмль з люксавым рэменем Hermes ФОТАФАКТ
У Петрыкаўскі раён Лукашэнка ездзіў у куртцы вядомага скандынаўскага брэнда