У Петрыкаўскі раён Лукашэнка ездзіў у куртцы вядомага скандынаўскага брэнда
Для працоўнай паездкі ў Петрыкаўскі раён Аляксандр Лукашэнка абраў адзенне заходняй вытворчасці. Мяркуючы па мадэлі, на ім куртка з воўны фірмы Harkila, заўважыла «Салідарнасць».

Harkila — вядомая кампанія з Даніі, якая выпускае функцыянальную вопратку і рыштунак прэміум-класа для палявання.
На іспанскім сайце Armeria pato мадэль, падобная да той, у якой Лукашэнка адправіўся ў камандзіроўку ў «Агра-Ляскавічы», каштуе 199 еўра.

На сайце беларускай крамы «Далёкі Кардон» цэны на курткі Harkila дасягаюць 2 474 BYN.
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары
"абраць" = "избрать"
"выбраць" = "выбрать"