У Гродзенскай турме адкрылі праваслаўную царкву
У Гродне на тэрыторыі турмы №1 адбылося ўрачыстае адкрыццё царквы, паведамляе міліцэйскае выданне «На страже». Калісьці храм тут ужо існаваў, але быў знішчаны ў мінулым стагоддзі.
Фота: t.me/NA_STRAGE
Аднаўленчыя работы працягваліся каля года, у царкве размясцілі старыя абразы, якія захаваліся яшчэ з ранейшага часу.
Фота: t.me/NA_STRAGE
Падчас адкрыцця ўстановы начальнік Дэпартамента выканання пакаранняў МУС Алег Маткін адзначыў, што турма дзейнічае з 1820 года, а царква была яе часткай з самага пачатку. Па словах сілавіка, аднаўленне храма, маўляў, мае вялікае значэнне для тых, хто шукае духоўнай падтрымкі і магчымасці для малітвы.
Фота: t.me/NA_STRAGE
Прысутны на адкрыцці архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній выказаў надзею, што новая ўстанова дапаможа вязням знайсці духоўны спакой і стаць на шлях пераменаў да лепшага.
Фота: t.me/NA_STRAGE
Пасля асвячэння адбылося першае набажэнства, у якім, як паведамляецца, узялі ўдзел і асуджаныя.
Чытайце таксама:
Што знаходзіцца ўнутры новай сакрэтнай базы «Альфы» ў мінскай Баравой?
Віталь Бандарук: Да Севярынца баяліся падыходзіць нават звычайныя зэкі