БЕЛ Ł РУС

Беларус пакрыў запазычанасць за ўзяты ў растэрміноўку тэлефон толькі пасля канфіскацыі тэлевізара

28.10.2025 / 18:25

Nashaniva.com

У Мазыры 47‑гадовы мясцовы жыхар, які ўзяў тэлефон у растэрміноўку, перастаў уносіць плацяжы і назапасіў запазычанасць каля 600 рублёў. Сітуацыя вырашылася толькі пасля таго, як супраць яго прымянілі строгія меры, паведамляе Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гомельскага аблвыканкама.

Фота ілюстрацыйнае

Нягледзячы на шматлікія папярэджанні і спробы звязацца з мужчынам, ён ухіляўся ад выканання сваіх фінансавых абавязкаў, спасылаючыся на адсутнасць працы і сродкаў.

Сітуацыя нечакана вырашылася падчас рэйду судовых выканаўцаў. Тыя засталі даўжніка дома — ён глядзеў навіны на вялікім 65‑дзюймовым тэлевізары LG. Менавіта гэты тэлевізар і быў апісаны ды канфіскаваны ў залік пакрыцця запазычанасці.

Мера аказалася дзейснай: праз некалькі дзён мужчына прыйшоў у Мазырскі раённы аддзел прымусовага выканання, цалкам выплаціў запазычанасць і вярнуў сабе свой тэлевізар.

Чытайце таксама:

Студэнта БДЭУ адлічылі за тое, што стаяў спінай да сцяга на лінейцы

У Мінску збанкрутавала казіно Victoria Cherry

Беларуская мэблевая фабрыка не плаціла супрацоўнікам заробкі, бо не дачакалася грошай ад «Шанэль»

Каментары да артыкула