БЕЛ Ł РУС

ЗША далі зразумець Лукашэнку, што чакаюць спынення запуску метэазондаў у Літву

28.10.2025 / 22:59

Nashaniva.com

Спецыяльны прадстаўнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джон Коўл пракаментаваў запуск метэазондаў з Беларусі ў Літву і адзначыў, што Мінск павінен спыніць падобныя інцыдэнты ў будучыні. Ён зрабіў такую заяву падчас сустрэчы з літоўскім паслом у ЗША Гедымінасам Варвуолісам 28 кастрычніка.

Прадстаўнік Трампа Джон Коўл і Аляксандр Лукашэнка. Фота: Belarusian Presidential Press Service via AP

«Сёння днём у мяне адбылася плённая сустрэча з паслом Літвы Варвуолісам. Мы абмеркавалі намаганні прэзідэнта Трампа, накіраваныя на спыненне вайны ва Украіне. Я ясна даў зразумець, што мы выказваем салідарнасць з Літвой у сувязі з нядаўнімі ўварваннямі паветраных шароў. Беларусь павінна прадухіліць падобныя выпадкі ў будучыні», — напісаў Коўл у сацсетцы X.

На мінулым тыдні аэрапорты Літвы закрываліся чатыры разы праз запуск метэазондаў, якія выкарыстоўваюцца для перавозкі кантрабандных цыгарэт з Беларусі. У выніку ад гэтага пацярпелі ў агульным ліку больш за 140 рэйсаў і больш за 20 тысяч пасажыраў. Літва ў адказ з 26 кастрычніка амаль цалкам закрыла мяжу з Беларуссю.

Чытайце таксама:

Наўседа пра рэакцыю Лукашэнкі: Хочацца, каб было больш балюча

У ЕС пракаментавалі сітуацыю з беларускімі метэазондамі над Літвой

Рыжанкоў пра закрыццё Літвой мяжы: Гэта правакацыі для апраўдання антыбеларускіх, антырасійскіх падыходаў

«Вялікія рызыкі тупа страціць тавар». Спыталі кантрабандыста і памежніка, навошта Беларусь закідвае Літву і Польшчу зондамі

«Няма доказаў» і «адпрацоўка блакады Калінінграда». Што пішуць афіцыйныя СМІ пра зонды і закрыццё мяжы

«Вар’яцкая афёра». Лукашэнка пракаментаваў закрыццё літоўскай мяжы

Каментары да артыкула