Свет22

У ЕС пракаментавалі сітуацыю з беларускімі метэазондамі над Літвой

Еўракамісія і Рада старшыняў ЕС выказалі падтрымку Літве, якая змагаецца з беларускімі метэазондамі. Лідары ЕС назвалі дзеянні Беларусі гібрыднай атакай, паведамляе Delfi.lt.

Урсула фон дэр Ляен. AP Photo/Geert Vanden Wijngaert

«Еўропа цалкам салідарная з Літвой, якая сутыкнулася з рэгулярным уварваннем кантрабандысцкіх метэазондаў у паветраную прастору. Гэта дэстабілізацыя. Гэта правакацыя. Мы называем гэта сваім сапраўдным імем: гібрыдная пагроза. Мы не імкнемся гэта трываць. Гэта яшчэ адна прычына для паскарэння нашых ініцыятыў — назірання за ўсходнім флангам і ажыццяўлення ініцыятывы еўрапейскай абароны супраць дронаў», — напісала ў сацыяльнай сетцы кіраўніца ЕК Урсула фон дэр Ляен.

З ёй пагадзіўся і прэзідэнт Еўрапейскай рады Антоніу Кошта. «Поўная салідарнасць з жыхарамі Літвы пасля пастаянных правакацыйных дзеянняў Беларусі супраць ЕС і яго дзяржаў-членаў. Гэта гібрыдная дзейнасць павінна спыніцца, а Беларусь — спыніць далейшыя інцыдэнты. ЕС па-ранейшаму будзе аказваць ціск на рэжым з-за яго супрацоўніцтва з Расіяй у вайне супраць Украіны і падтрымліваць абарону ўсходняй мяжы ЕС», — падкрэсліў Кошта.

Каментары2

  • Інстаграм
    28.10.2025
    Віншую Летуву з цудоўнымі словамі падтрымкі ад ЕС. Як добра, што Еўропа цалкам салідарная з Літвой. Як добра, што з'явілася яшчэ адна прычына для паскарэння ініцыятыў Еўропы — назірання за ўсходнім флангам.
    Вялікі дзякуй за допіс ў сацыяльнай сетцы кіраўніцы ЕС Урсуле фон дэр Ляен.
  • Лайк
    28.10.2025
    Інстаграм, трэба пайсці паставіць Урсуле фон дэр Ляен лайк у форме кветачкі.

Цяпер чытаюць

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары2

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары

Усе навіны →
Усе навіны

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

Пад Рэчыцай пачалі рамонт моста праз Дняпро, часткова закрытага больш за 20 гадоў

Завабліваць аўдыторыю ў расійскі месенджар Max пачалі і раёнкі4

У трох усходніх абласцях істотна павялічылі хуткасць мабільнага інтэрнэту4

У Літве ненавісніку беларусаў далі хатнюю хімію і забаранілі карыстацца інтэрнэтам15

Новы прэм'ер Нідэрландаў выступіў супраць прынцыпу аднагалоснасці пры прыняцці рашэнняў ЕС7

У чым розніца паміж Трампам у Іране і Пуціным ва Украіне20

Спыняе працу Інстытут парламентарызму і прадпрымальніцтва4

У Пентагоне абяцаюць за тыдзень узяць пад кантроль іранскае неба2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары2

Памілаваны 15 палітвязняў, у тым ліку дзве сямейныя пары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць