БЕЛ Ł РУС

Алімпійскія чэмпіёны па батуце Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская разышліся

30.10.2025 / 11:52

Nashaniva.com

Алімпійскі чэмпіён Токіа-2020 і Парыжа-2024 па скачках на батуце Іван Літвіновіч і срэбная прызёрка Алімпіяды-2024 Віялета Бардзілоўская рассталіся, паведамілі самі спартсмены ў інтэрв'ю Onliner. Пара заявіла, што ім удалося захаваць добрыя сяброўскія адносіны.

Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская. Фота: Onliner

Пра іх рамантычныя стасункі публічна стала вядома ў маі 2024 года, калі Віялета Бардзілоўская адсвяткавала пацалункам з Іванам атрыманне сваёй алімпійскай ліцэнзіі.

Фота: сацсеткі Івана Літвіновіча

Цяпер жа на пытанне журналіста, колькі яны ўжо разам, Іван Літвіновіч адказаў:

«Мы ўжо не разам. Але змаглі захаваць добрыя сяброўскія адносіны».

Па словах Віялеты, яны пазнаёміліся ў зале ў 2023 годзе. Адносіны пачалі развівацца пасля сумеснай паездкі каманды на адпачынак у Турцыю.

Літвіновіч адзначыў, што ў іх быў адзін вялікі агульны інтарэс — батут, на якім яны і сышліся.

Абодва спартсмены трэніруюцца ў Віцебску ў аднаго трэнера — Вольгі Уласавай. Літвіновіч прызнаўся, што будаваць адносіны ў спартыўнай супольнасці цяжка: «Калі ў кагосьці нешта не атрымліваецца, абавязкова пачынаюць казаць, што гэта «адносіны вінаватыя, толькі пра іх думаеце і менш увагі аддаяце спорту».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула