БЕЛ Ł РУС

Інфляцыя не больш за 7%: зацверджаныя асноўныя эканамічныя паказчыкі на наступны год

3.11.2025 / 11:49

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка 3 лістапада падпісаў указ №385, якім зацверджаныя найважнейшыя прагнозныя параметры развіцця краіны на 2026 год.

Фота: Pavel Bednyakov / AP

Рост валавога ўнутранага прадукту вызначаны на ўзроўні 102,8% да ўзроўню 2025 года, чаму павінны спрыяць нарошчванне інвестыцый у асноўны капітал, рост экспарту тавараў і паслуг і рост даходаў насельніцтва.

Плануецца, што на інвестыцыйныя мэты ў наступным годзе за кошт усіх крыніц фінансавання будзе накіравана на 3,1% больш, чым у 2025 годзе.

Экспарт тавараў і паслуг павялічыцца на 3,7% з пераважным нарошчваннем яго фізічных аб’ёмаў. Для гэтага прадугледжанае пашырэнне супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі і аднаўленне прысутнасці на традыцыйных рынках збыту краін СНД.

Прадугледжваецца рост рэальных грашовых даходаў насельніцтва на 4,8%.

Для Нацыянальнага банка і ўрада будзе задача абмежаваць інфляцыю на ўзроўні, які не перавышае 7%.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула