БЕЛ Ł РУС

З наступнага года засяляць у арэнднае жыллё будуць хутчэй, чым цяпер

3.11.2025 / 21:37

Nashaniva.com

З 2026 года беларусы змогуць засяляцца ў арэнднае жыллё значна хутчэй. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Фота ілюстрацыйнае

Як паведамляе прэс-служба палітыка, дакумент «Аб удасканаленні парадку засялення арэнднага жылля» скарачае тэрміны засялення ў дзяржаўныя арэндныя кватэры з 200 да 30 працоўных дзён з даты зацвярджэння акта прыёмкі дома ў эксплуатацыю.

Таксама спрашчаюцца і паскараюцца ўсе неабходныя працэдуры. У прыватнасці, тэхнічная інвентарызацыя будзе пачынацца за 45 дзён да ўводу дома ў эксплуатацыю, а не пасля яго, як раней.

Акрамя таго, тэрміны падачы заяў на атрыманне арэнднага жылля, складання тэхнічных пашпартоў, рэгістрацыі аб’ектаў нерухомасці і іншых дзеянняў скарачаюць да 1—5 дзён (раней яны займалі не менш за месяц).

Указ уступае ў сілу 1 студзеня 2026 года.

Мясцовым саветам дэпутатаў даручана таксама забяспечваць засяленне грамадзян у камунальныя арэндныя кватэры не пазней чым за 30 дзён пасля іх гатоўнасці.

Чытайце таксама:

За апошнія 10 гадоў арэндныя стаўкі выраслі ўдвая. За колькі цяпер здаюць кватэры

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні

Новыя жылыя кварталы пабудуюць паблізу Мінска. Якімі яны будуць

Рыэлтар: У параўнанні з мінулым годам арэнда жылля падаражэла на 20—30%

Каментары да артыкула