БЕЛ Ł РУС

У Віцебску і Мінску ўжо ставяць навагоднія ёлкі

3.11.2025 / 23:39

Nashaniva.com

Хоць на календары яшчэ пачатак лістапада, у некаторых гарадах Беларусі ўжо пачалі мантаж навагодніх ёлак. Прынамсі, узяліся гэтага рабіць у Мінску і Віцебску.

Пачатак мантажу ёлкі ў Віцебску. Фота: vitbichi.by

Збіраць пачалі штучныя ёлкі, бо яны патрабуюць больш часу для мантажу, чым жывыя. Камунальныя службы пачынаюць падрыхтоўку загадзя, каб паспець да свята.

Пачатак мантажу ёлкі ў Віцебску. Фота: vitbichi.by

Пакуль змантаваныя ёлкі яшчэ не выглядаюць па-сапраўднаму святочна — упрыгожанні і гірлянды з’яўляюцца звычайна толькі бліжэй да снежня.

Пачатак мантажу ёлкі ў Віцебску. Фота: vitbichi.by

У Віцебску галоўную ёлку традыцыйна паставяць на плошчы Перамогі. Паведамляецца, што для яе ўжо набытая новая ілюмінацыя.

У Мінску адной з першых пачалі ставіць ёлку ў Парку экстрэмальных відаў спорту на вуліцы Сталетава. Яна адразу збіраецца разам з агнямі і ўпрыгожаннямі.

Пастаўленая ёлка ў Мінску. Фота: sb.by

Чытайце таксама:

Жанчына стала рыхтавацца да Новага года моцна загадзя, і з гэтага скарысталіся махляры

Жыхары Брэста ўжо паставілі і ўпрыгожылі высокую навагоднюю ёлку

Стала вядома, якія дні ў беларусаў будуць выхаднымі на навагоднія святы

Каментары да артыкула