Жанчына стала рыхтавацца да Новага года моцна загадзя, і з гэтага скарысталіся махляры
Да зімовых святаў яшчэ тры месяцы, але некаторыя ўжо пачынаюць рыхтавацца да Новага года. 21 верасня 37‑гадовая жыхарка Гродна знайшла ў інстаграме краму ELITNYE_ELKI, якая прапаноўвала навагоднія ялінкі па выгадных цэнах.

Жанчына пагадзілася заплаціць 530 рублёў за штучную ялінку, але ў прызначаны тэрмін тавар ёй не прыйшоў, а на паведамленні ніхто не адказваў. Тады яна звярнулася ў міліцыю, дзе па факце махлярства распачалі крымінальную справу.
Інстаграм-акаўнт махляроў ужо заблакаваны, аднак нічога не замінае ім стварыць новыя падобныя старонкі. Часта зламыснікі ствараюць копіі рэальных крам, змяняючы або дадаючы адзін сімвал у назве.
Каментары