БЕЛ Ł РУС

Мінтранс знайшоў парушэнні пры перавозцы пасажыраў у кожнай трэцяй маршрутцы

4.11.2025 / 18:45

Nashaniva.com

Міністэрства транспарту праводзіць шырокамаштабныя рэйды па праверцы маршрутных таксі. Разам з супрацоўнікамі ДАІ інспектары правяраюць, як выконваюцца правілы перавозкі пасажыраў, паведамляе прэс-служба ведамства.

Фота ілюстрацыйнае

З 15 па 31 кастрычніка было праверана 413 аўтобусаў катэгорыі М2, што здзяйсняюць рэгулярныя рэйсы. Парушэнні выявілі ў 141 выпадку — гэта амаль кожная трэцяя маршрутка.

Найбольш распаўсюджаныя парушэнні:

У Мінтрансе падкрэслілі, што праверкі праводзяцца дзеля павышэння бяспекі перавозак. Асноўная ўвага надаецца тэхнічнаму стану аўтобусаў, захаванню хуткаснага рэжыму і выкарыстанню рамянёў бяспекі.

Чытайце таксама:

У Беларусі скардзяцца на жахлівы дэфіцыт кіроўцаў. А якія зарплаты ім прапануюць?

З 1 лістапада ў гарадскіх маршрутках будзе магчымы безнаяўны разлік за праезд

У Дзяржынскім раёне маршрутка з пасажырамі з’ехала ў кювет

ДАІ аб'явіла вайну маршруткам. А дзе яшчэ ў свеце катаюцца на іх?

ДАІ прапануе ўвесці аўтобусы з большай умяшчальнасцю замест невялікіх маршрутак у Беларусі

Каментары да артыкула