БЕЛ Ł РУС

У Парыжы праз латарэю разыгрываюцца месцы на могілках побач са знакамітасцямі

5.11.2025 / 23:56

Nashaniva.com

У Парыжы абвясцілі незвычайную латарэю — яе пераможцы атрымаюць не грошы, а права быць пахаванымі на вядомых сталічных могілках побач з такімі легендамі, як Эдзіт Піяф, Оскар Уайльд, Джым Морысан і іншыя.

Парыжскія могілкі Пер-Лашэз. Фота: Wikimedia Commons

Як паведамляе CNN, мэта ініцыятывы — аднаўленне занядбаных магіл і стварэнне магчымасці для жыхароў горада атрымаць рэдкае месца для пахавання. Гарадскія ўлады адзначылі, што могілкі Парыжа амаль запоўненыя ўжо з пачатку XX стагоддзя, а працэсы аднаўлення старых пахаванняў ускладняюцца юрыдычнымі нормамі.

Цяпер пераможцы латарэі змогуць набыць і аднавіць адну з 30 старых грабніц на трох знакамітых могілках — Пер-Лашэз, Манпарнас і Манмартр. Кожная з іх прадаецца па цане ўсяго каля 4000 еўра, але, акрамя гэтага, удзельнікі павінны самастойна аплаціць рэстаўрацыю гістарычных помнікаў.

Пасля гэтага яны атрымаюць магчымасць арандаваць месца: ад 976 еўра за 10 гадоў да 17 668 еўра за «вечны» кантракт.

Заяўкі прымаюцца да 31 снежня, а ўдзел у латарэі каштуе 125 еўра. Улады спадзяюцца, што такім чынам удасца захаваць гісторыка-культурную спадчыну і прыцягнуць увагу да старых пахаванняў.

Чытайце таксама:

На Усходніх могілках адкрылі надмагільны помнік Змітраку Бядулю

Пяць цікавых могілак Беларусі для наведвання на Дзяды

У Лютэранскім садзе ў Вільні ўшанавалі памяць Францішка Аляхновіча

Акадэмію КДБ будуюць проста на Залатагорскіх могілках. З зямлі дастаюць парэшткі мінчукоў, якіх тут хавалі сотні гадоў

Каментары да артыкула