Зяленскі: За кастрычнік толькі дронамі УСУ знішчылі 25 тысяч расіян
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале паведаміў пра «найбольшую колькасць страт Расіі з пачатку поўнамаштабнай вайны за адзін месяц».
Уладзімір Зяленскі. Фота: Ebrahim Noroozi / AP
«Маем 25 тысяч страт ворага, «двухсотых» расійскіх акупантаў за кастрычнік толькі дзякуючы БПЛА. Дакладная лічба, таму што ўсё гэта з відэапацвярджэннямі. У нас ёсць праграма, і мы даём за адпаведныя дзеянні з відэапацвярджэннямі дадатковыя балы. Таму тут дакладная лічба. Без відэапацвярджэнняў — яшчэ 2‑3 тысячы.
Гэта найбольшая колькасць страт Расіі з пачатку поўнамаштабнай вайны за адзін месяц. Мы павялічваем колькасць БПЛА-кампанента на фронце. І, адпаведна, больш страт нясе вораг, які пачаў гэтую агрэсію», — напісаў Уладзімір Зяленскі.
Выказаўся ён і адносна аператыўнай сітуацыі на розных участках фронту. У Пакроўску, паводле слоў прэзідэнта Украіны:
«Сітуацыя складаная. Мэта нумар адзін для ворага — акупаваць Пакроўск як мага хутчэй. Гэтая мэта і застаецца. Гэта зразумела па колькасці штурмаў — было за трое сутак 220 штурмаў Пакроўска. У самім горадзе, усярэдзіне, знаходзіцца 314 «рускіх». Вельмі буйная групоўка на ўскраінах і цісне ў гэтым кірунку».
У Купянску, як ён сцвярджае, «у нас ёсць прасоўванне 1100‑1200 метраў», у Ваўчанску «сітуацыя напружаная і можа ўскладняцца праз тое, што ідзе накапленне «рускіх» баевікоў», у Северску, Краматорску і Канстанцінаўцы вораг «поспеху не меў», на Ачарэцінскім напрамку «таксама страты нашых пазіцый няма», а ў Дабраполлі «аперацыя ідзе, там пазітыўна дзейнічаюць нашы Узброеныя сілы».
Чытайце таксама:
Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў
Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца
Прыхаванае пранікненне: якія змены ў тактыцы расійскай арміі паказаў штурм Пакроўска?
У ГУР расказалі дэталі спецаперацыі ў Пакроўску і цяжкія баі там