Свет4848

Зяленскі: Лукашэнка заплаціць за тое, што зрабіў

Аляксандр Лукашэнка «цяпер раптам стаў вельмі гаваркім у СМІ, паказвае, які ён добры да нашага народа. Але нам ягоная дабрыня ў чатыры раніцы з ракетамі» [прыляцела], — заявіў 7 лістапада Уладзімір Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 4 лістапада наведаў лінію фронту пад Пакроўскам. Фота Ukrainian Presidential Press Office via AP

«Лукашэнку нельга забываць. Цяпер ён раптам стаў вельмі гаваркім у СМІ, паказвае, які ён добры да нашага народа. Але нам ягоная дабрыня ў чатыры раніцы, з ракетамі, якая прыйшла, — заявіў на брыфінгу 7 лістапада Уладзімір Зяленскі. — Нам яна не патрэбна. І калі ён думае, што сваімі словамі зможа крыху загаварыць нашу памяць, мы маладыя людзі, усё цудоўна памятаем. І ён усё роўна будзе плаціць за тое, што зрабіў, а менавіта — дапусціў наступ са сваёй тэрыторыі.

Пачатак поўнамаштабнай вайны прыляцеў па нас з тэрыторыі Беларусі. Ніхто гэта забываць не будзе», — цытуюць Уладзіміра Зяленскага ўкраінскія СМІ.

Ён паўтарыў, што не разглядае Беларусі ў якасці месца вядзення перамоваў. Пры гэтым, паводле слоў Зяленскага, Украіна выступае за перамовы ў любым фармаце, калі яны сапраўды прынясуць вынік.

«Безумоўнае выключэнне — гэта тэрыторыя Расіі і Беларусі», — падкрэсліў ён.

Падчас візіту ў Вашынгтон прэзідэнт Казахстана Касымжамарт Такаеў прапанаваў сваю краіну ў якасці пляцоўкі для далейшых перамоваў. Раней украінская і расійская дэлегацыя сустракаліся ў турэцкім Стамбуле.

Каментары48

  • Білі Бонс
    07.11.2025
    Ён яшчэ карты не паказаў "откуда готовилось нападение". Але ўсе помняць і чакаюць.
  • Ніхто не забыты! Нішто не забыта!
    07.11.2025
    Брава Зеленскі!
  • Jak Lukašenka ci niechta inšy moh by spynić vojski Maskovii ?
    07.11.2025
    Праўда, Pad čas Maskoŭskaha uvarvannia RB była ŭ abloze z boku EZ i Ŭkrainy. Jak Lukašenka ci niechta inšy moh by spynić vojski Maskovii ( praz jakoju i va jakoju idzie ŭvieś RB hanadaĺ) ? Praz jakija resursy?

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць