БЕЛ Ł РУС

На поўдні Бразіліі прайшоў магутны тарнада, шмат ахвяр і разбурэнняў

8.11.2025 / 19:10

Nashaniva.com

7 лістапада ўвечары ў паўднёвым бразільскім штаце Парана прайшоў магутны тарнада. Паводле звестак мясцовых уладаў, загінулі як мінімум пяць чалавек, больш за 130 чалавек атрымалі раненні, некалькі з іх у цяжкім стане ў бальніцы, паведамляе CNN Brazil.

Фота: AP

Метэаролагі тлумачаць з’яву актывізацыяй небяспечнай воблачнай сістэмы, вядомай як «суперсель». У некаторых рэгіёнах хуткасць ветру дасягала 250 км/г, што адпавядае ўзроўню F2—F3 паводле шкалы Фудзіты.

Моцныя вятры пашкодзілі сотні жылых дамоў, школы, крамы і элементы інфраструктуры. У многіх раёнах спыненае электразабеспячэнне, перакрытыя дарогі і парушаны рух транспарту.

Дзяржаўныя чыноўнікі ў інтэрв'ю мясцоваму тэлебачанню адзначылі, што пашкоджанні ёсць прыкладна на 80% тэрыторыі горада Рыа-Баніта-ду-Ігуасу з насельніцтвам 14 тысяч чалавек.

Ратавальныя службы і вайскоўцы працягваюць разбор завалаў і эвакуацыю людзей у бяспечныя месцы. Улады стварылі камісію для ацэнкі шкоды і вызначэння выдаткаў на аднаўленне рэгіёну.

Метэаролагі цяпер аналізуюць прычыны і наступствы тарнада, каб распрацаваць захады ў прадухіленні падобных стыхійных бедстваў у будучыні.

Чытайце таксама:

У В'етнаме тайфун загубіў больш за паўсотні чалавек

Сем альпіністаў загінулі ў Непале ў выніку сходу лавіны

Землятрус у Афганістане: колькасць ахвяр перавысіла 1100, заходнія краіны гатовы аказаць дапамогу

Каментары да артыкула