Свет22

У В'етнаме тайфун загубіў больш за паўсотні чалавек

У В’етнаме ў выніку тайфуну Буалой і выкліканых ім паводак на поўначы і ў цэнтральных раёнах краіны загінула як мінімум 51 чалавек. Яшчэ 14 лічацца зніклымі без вестак. Такія даныя падае агенцтва Reuters са спасылкай на ўрадавы Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.

Фота: AP Photo/Dan Dockery

Акрамя загінулых, паведамляецца пра не менш за 164 параненых.

Тайфун накрыў паўночнае і цэнтральнае ўзбярэжжа В’етнама ў панядзелак, 29 верасня, выклікаўшы моцныя хвалі, шквальны вецер і інтэнсіўныя дажджы.

Паводле звестак урада, больш за 230 тысяч дамоў былі пашкоджаныя або затопленыя, а амаль 89 тысяч гектараў палёў з рысам і іншымі сельскагаспадарчымі культурамі знішчаныя. Таксама тайфун сур’ёзна пашкодзіў дарогі, школы і офісы, прывёў да перабояў у электразабеспячэнні — дзесяткі тысяч сем’яў засталіся без святла.

Агульныя матэрыяльныя страты ад тайфуну і паводак у В’етнаме ацэньваюцца ў 15,9 трыльёна донгаў (каля 603 мільёнаў даляраў ЗША). Центральны банк краіны даў указанне фінансавым установам разгледзець магчымасць рэструктурызацыі або замарожвання крэдытаў для мясцовых кампаній, якія пацярпелі ад Буалоя.

Каментары2

  • А ціпер новасьці квітнеючага мадагаскара
    03.10.2025
    Бяздомны прама на вакзалі Antananarivo не даеў банан і адправіў гуманітарную помашч на змаганьне з рэжымам у Квітнеючую. Праўда ентае ён рабіў і 30 год таму, ну кеды разглядаліся планы вярнуць узад Вялікабрагіскую Імпэрыю
  • беларус
    04.10.2025
    Нянавісць да ЗША можа жыць доўга, тут я вас зразумею.

    Але памяць пра выдачу байца палка Каліноўскага - таксама.

    Харошай пагоды вам, сябры гвалтаўнікоў і забойц.

Цяпер чытаюць

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны128

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Мадура прапанаваў пайсці ў адстаўку цягам двух-трох гадоў. Белы дом патрабуе сысці неадкладна11

«Hermes такога не чакаў». Беларускі знаходзяць у «Галантэі» аналагі сумак люксавых брэндаў за смешныя грошы37

Следства прызнала невінаватасць кіроўцы тралейбуса, які на пераходзе збіў пешахода ў Магілёве1

Дзевяць чалавек загінулі ў выніку расійскага ўдару па Цярнопалі1

Арыштаваная дзяўчына, якую абмяркоўвае увесь Threads12

Жыхар Брэста перастаў быць шматдзетным бацькам пасля генетычнай экспертызы11

Жах на пяць паверхаў: як жыве і пакутуе самая вялікая камуналка Мінска4

Axios: ЗША і РФ працуюць над сакрэтным планам па Украіне9

Дыверсант на польскай чыгунцы дапусціў дзіўную памылку — падарваў не тую рэйку13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны128

ЗША ўзгаднілі з Расіяй мірны план, вельмі нявыгадны для Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць