У Беларусі адкрылі сем новых нафтавых свідравін
Сямю новымі аб'ектамі фонд свідравін на радовішчах «Беларуснафты» папоўніўся ў кастрычніку, калі спецыялісты Светлагорскага ўпраўлення буравых работ скончылі работы ў свідраванні.
Фота: «Беларуснафта»
Па два новыя аб'екты атрымалі Рэчыцкае і Вішанскае радовішчы, па адной свідравіне − на Асташкавіцкай, Паўднёва-Асташкавіцкай і Каманаўскай пляцоўках.
«Таксама выкананае перасоўванне станка на Рэчыцкай плошчы. Падрыхтаваныя чатыры новыя пляцоўкі пад будаўніцтва буравых», — удакладнілі ў «Беларуснафце».
Чытайце таксама:
Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі
На «Нафтане» ў Наваполацку адбыўся пажар
Літоўская чыгунка перастане вазіць расійскую нафту ў Калінінград