Свет1212

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі

Як паведамляе агенцтва Reuters, дзяржаўная кампанія Saudi Aramco абвясціла, што са снежня ўсе маркі саудаўскай нафты для азіяцкіх пакупнікоў патаннеюць.

Фота ілюстрацыйнае

Напрыклад, цана асноўнай маркі Arab Light знізіцца на $1,2 за барэль — цяпер яна будзе прадавацца з прэміяй усяго $1 да эталоннага паказчыка Oman/Dubai. Падобныя зніжкі ўведзеныя і для іншых лёгкіх сартоў нафты, а цяжкая нафта зменіць цану яшчэ больш — на $1,4 менш за барэль.

Гэта рашэнне разглядаецца як спроба Саудаўскай Аравіі прыцягнуць індыйскія НПЗ, якія раней актыўна закуплялі расійскую нафту. Асабліва цяпер, калі ў снежні пачнуць дзейнічаць санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла», і ўсе здзелкі з імі павінны быць завершаныя да 21 лістапада.

Індыйская кампанія Reliance Industries, якая была галоўным пакупніком расійскай нафты ў краіне, ужо ў кастрычніку павялічыла закупкі ў Саудаўскай Аравіі амаль на 87%. Аналітыкі мяркуюць, што новыя зніжкі падштурхнуць яе і дзяржаўныя НПЗ Індыі яшчэ больш павялічыць аб’ёмы закупак.

Паводле даных Reuters, пяць буйных індыйскіх нафтаперапрацоўчых кампаній ужо прыпынілі закупкі расійскай нафты на снежань. Гэта Reliance Industries, Hindustan Petroleum, Bharat Petroleum, Mangalore Refinery and Petrochemicals і HPCL-Mittal Energy. Гэтыя прадпрыемствы разам складалі каля 65% індыйскага імпарту расійскай нафты — больш за мільён барэляў у дзень.

У Кітаі сітуацыя падобная: дзяржаўныя кампаніі Sinopec і PetroChina таксама адмянілі шэраг закупак расійскай нафты і асцерагаюцца санкцый. Да іх далучыліся і прыватныя НПЗ, якія баяцца трапіць пад міжнародныя абмежаванні, як гэта адбылося з кампаніяй Shandong Yulong Petrochemical, уключанай у «чорныя спісы» Вялікабрытаніі і ЕС. Паводле ацэнак Rystad Energy, такая «пакупніцкая забастоўка» закранула каля 45% расійскага экспарту нафты ў Кітай.

Каментары12

  • %
    07.11.2025
    Ятаган у плечы Влодзі спадары ў куфіях пхнуць
  • Ясь
    07.11.2025
    усё спрацуе як ў 1991, какая стратегия? США в 1990 году вошли в глубочайшую рецессию. Вследствие этого снизился спрос на нефть и цены упали. Совок не пережил 2 года низких цен и распался в конце 91го. Рейган закончил свой срок в 1989 и к падению цен на нефть никак не причастен . Лапидариям нужно матчасть подтянуть. Рыжего клоуна сравнивать с Рейганом это клиника.
  • Добрая
    07.11.2025
    Навіна

Цяпер чытаюць

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?4

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Веру, што аднойчы перамогуць і дэмакратычныя сілы нашых суседзяў — беларусаў8

«Мануэла Лукашэнка». У Германіі кіраўніцу рэгіёна абразілі параўнаннем з беларускім дыктатарам5

Рудзік — беларускім палітыкам з польскімі пашпартамі: Балатуйцеся не ў КР, а ў польскі Сейм27

Зяленскі ў Вільні: Пакуль шпіц Лукашэнкі мае больш правоў, чым народ Беларусі31

ЗША выпадкова дэпартавалі мексіканца, якога падазраюць у найбуйнейшым рабаванні каштоўнасцей у гісторыі краіны2

Той самы Ляшкевіч: выстава вядомага бяздомнага мастака адкрылася ў Гомелі2

Дуліна адказала Калеснікавай: Плашч намёртва прыстаў да Лукашэнкі. Лячыць трэба хваробу, а не сімптомы28

«Плакала і крычала». Беларуска расказала, як яе прымусілі галасаваць на выбарах за Лукашэнку падчас моцных родавых схватак8

Летась у Беларусі правялі рэкордную колькасць трансплантацый3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?4

Беларусы масава нясуць грошы ў банкі. Чаму так і наколькі выгадна класці рублі на дэпазіты?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць