БЕЛ Ł РУС

Памерла жыхарка Мазыра, якую парэзаў нажом муж

10.11.2025 / 22:53

Nashaniva.com

У Мазыры памерла жанчына, на якую 7 лістапада напаў з нажом яе муж. Пра гэта паведамляе тэлеканал «Мазыр».

Падчас інцыдэнту ў кватэры. Скрыншот відэа

Як паведамлялася раней, уначы 7 лістапада ў міліцыю патэлефанавала дачка пацярпелай і сказала, што бацька параніў маці нажом. Калі сілавікі прыехалі на месца здарэння, мужчына быў п’яны, адмаўляўся аддаць нож і пайшоў у бок міліцыянера. Той быў вымушаны стрэліць з пісталета.

Жанчыну даставілі ў бальніцу з не менш як сямю нажавымі ранамі, у тым ліку ў твар і жывот. 10 лістапада яна памерла.

Мужчына цяпер знаходзіцца ў бальніцы. Ён падазраецца ў забойстве з асаблівай жорсткасцю і пагрозе прымянення гвалту да супрацоўніка міліцыі.

У сям’і выхоўвалася чацвёра дзяцей. Цяпер яны ў сваякоў.

Чытайце таксама:

У Мазыры мужчына некалькі разоў ударыў нажом жонку, а потым кінуўся з ім на міліцыянера

«Я адразаў людзям галовы». У Мінску п'янчуга хваліўся ўдзелам у вайне ва Украіне і з нажом кінуўся на наведвальніка кафэ

Мінчук выклікаў чалавеку на вуліцы хуткую, але потым сам стаў фігурантам крымінальнай справы

Злачынцу, які жорстка забіў беларуску ў лесе, знайшлі праз 10 гадоў і асудзілі

Каментары да артыкула