Здарэнні11

Злачынцу, які жорстка забіў беларуску ў лесе, знайшлі праз 10 гадоў і асудзілі

Трагедыя адбылася яшчэ ў снежні 2014 года.

На лясной сцежцы паміж вуліцай Пірагова ў Барысаве і дарожна-будаўнічым упраўленнем №25 у вёсцы Вуглы Барысаўскага раёна мужчына напаў з нажом на 57‑гадовую жанчыну, адабраў у яе сумку з грашыма і збег. На днях суд вынес яму прысуд, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суда.

У дзень трагедыі жанчына вярталася дадому праз лес, калі на яе раптоўна напаў з нажом невядомы. Параўняўшыся з жанчынай, ён схапіў рукой за сумку і пачаў вырываць яе, ад чаго жанчына ўпала на зямлю, але сумку не адпусціла.

Злачынец нанёс жанчыне шматлікія нажавыя раненні, ад якіх яна пазней памерла ў бальніцы. Неўзабаве пасля злачынства ён выехаў у Расію і там хаваўся да сакавіка 2025 года.

Толькі праз дзесяць гадоў пасля забойства ўдалося ўстанавіць асобу злачынцы і затрымаць яго. Высветлілася, што яго ДНК супала з генетычным матэрыялам 42‑гадовага іншаземца, які нядаўна адбываў пакаранне ў месцах пазбаўлення волі ў Расіі.

20 кастрычніка 2025 года Мінскім абласным судом было разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні Р. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 207 КК (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 09.07.1999 №275-3), пп. 6, 12 ч. 2 арт. 139 КК.

Згодна з рашэннем суда, абвінавачанаму было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін дваццаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму

Каментары1

  • Filipp
    29.10.2025
    "пазбаўлення волі на тэрмін дваццаць чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму"
    Атрымаў білет у адзін канец.

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў12

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць