Літоўскія перавозчыкі наракаюць на гіганцкія выплаты, якія з іх здзерлі ў Беларусі
Намеснік прэзідэнта Літоўскай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Алег Тарасаў у каментары для Deutsche Welle паведаміў, што работа перавозчыкаў цяпер амаль паралізаваная.
Фота ілюстрацыйнае
Паводле слоў Алега Тарасава, у Беларусі цяпер захраслі каля 4,5 тысячы транспартных сродкаў — прыкладна ад 1,5 да 2 тысяч грузавікоў і каля трох тысяч паўпрычэпаў. У фурах знаходзяцца розныя грузы — прадукты, лекі, адзенне, прамысловая прадукцыя; ёсць і пустыя машыны. Што будзе з гэтымі таварамі, пакуль невядома.
Беларускія мытнікі, як раней паведамлялася, накіравалі каля 1100 грузавікоў на платныя спецстаянкі побач з пунктамі пропуску, дзе кошт складае 120 еўра ў суткі за адзін аўтамабіль.
Алег Тарасаў адзначыў, што калі сітуацыя не вырашыцца да 30 лістапада, гэта стане катастрофай для перавозчыкаў.
Ён дадаў, што толькі за мінулы тыдзень літоўскія кампаніі заплацілі каля 5 мільёнаў еўра ў бюджэт Беларусі, хоць, паводле яго слоў, гэтыя грошы яны не павінны былі плаціць.
Чытайце таксама:
Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання
Літва вырашыла яшчэ раз звярнуцца да беларускіх уладаў наконт пытання сваіх фураў
У Літве папярэдзілі, што могуць працягнуць тэрмін закрыцця мяжы