Эканоміка1111

Колькі літоўскіх фур заблакавана ў Беларусі і якая цана пытання

Аляксандр Лукашэнка даручыў міністру замежных спраў краіны Максіму Рыжанкову пачаць перамовы з Літвой пра нармалізацыю сітуацыі на мяжы. Гэтаму папярэднічала блакаванне цягачоў і прычэпаў з літоўскай рэгістрацыяй, якія завіслі ў Беларусі. Хто рызыкуе большым: Літва ці Беларусь?

Літоўскія фуры на дарозе каля памежнага перахода «Каменны Лог» у Беларусі. Фота: БелТА

11 лістапада міністру замежных спраў Беларусі Максіму Рыжанкову даручана пачаць перамовы з літоўскімі калегамі. Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу нармалізаваць сітуацыю на мяжы і дамовіцца пра адкрыццё пунктаў пропуску. Удзельнічаць у арганізацыі перамоваў будзе і кіраўнік Рады бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Фактычна гэта прызнанне таго, што пытанне не з'яўляецца чыста эканамічным.

Літва закрыла мяжу да 30 лістапада з-за паветраных шароў, якія запускалі з Беларусі. У адказ беларускія ўлады заблакавалі 1100 літоўскіх грузавікоў.

Спачатку беларускія СМІ называлі лічбу «да 5000 літоўскіх грузавікоў». У рэальнасці колькасць аказалася меншай.

Аляксандр Лукашэнка загадаў браць з літоўскіх дальнабойшчыкаў па 120 еўра за суткі на стаянцы, а ў тых, хто не будзе плаціць, забіраць машыны. Такім чынам, гаворка пра 132 тысячы еўра за суткі. За першыя 11 дзён лістапада, такім чынам, літоўскім перавозчыкам давядзецца заплаціць амаль паўтара мільёна еўра. Калі закрыццё мяжы расцягнецца на месяц, сума вырасце да 4 мільёнаў еўра.

Ясна, што літоўская асацыяцыя перавозчыкаў б'е трывогу. Прэзідэнт Нацыянальнай асацыяцыі аўтаперавозчыкаў Linava Эрландас Мікенас заявіў у інтэрв'ю LRT, што не выключае, што тыя кіроўцы, якія засталіся ў Літве, могуць заблакаваць дарогі ў знак пратэсту.

Пасля таго, як Літва на ведамасным узроўні ў панядзелак увечары паўторна звярнулася да Мінска з просьбай адкрыць памежныя пункты Меднікі і Салечнікі для літоўскіх перавозчыкаў, Мікенас не верыць, што Беларусь дазволіць ім вярнуцца дадому. «Не будзем смешныя і не будзем на нешта спадзявацца. Ведаючы менталітэт такіх тэрарыстычных дзяржаў, не варта чакаць ніякіх саступак. Пакуль мяжа не будзе адкрыта — грузавікі не выедуць», — заявіў Мікенас у каментары для BNS.

«Я цалкам упэўнены, што тыя транспартныя сродкі, якія не паедуць на стаянкі, будуць канфіскаваныя», — сказаў Мікенас.

Агулам жа ў закладзе апынулася маёмасць на салідную суму. Па інфармацыі літоўскага Žinių radijas, сярэдні кошт літоўскага велікагруза складае прыкладана 110 тысяч еўра. Гэта значыць, гаворка пра маёмасць коштам прыкладна 120 мільёнаў еўра.

Праўда, яшчэ пытанне, якая частка з тых фактычна без суда арыштаваных транспартных сродкаў належыць уласна літоўскім кампаніяй, а якая — беларускім уласнікам, якія маюць фірмы ў Літве. Такая практыка стала масавай пасля 2022 года, калі ў адказ на напад Расіі на Украіну, які адбыўся з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі і з лагістычнай ды інфармацыйнай падтрымкай рэжыму Лукашэнкі, Еўрасаюз забараніў рух грузавікоў на расійскай і беларускай рэгістрацыі. Статыстыкі не існуе, але не выключана, што вялікая частка заблакаваных машын — беларускіх прыватных уласнікаў.

У выпадку далейшай эскалацыі сітуацыі Літва можа быць вымушаная ў якасці меры апошняй інстанцыі цалкам спыніць транзіт беларускіх грузаў. Гэта, аднак, нявыгадна перадусім для самой Літвы, якая на тым транзіце зарабляе салідныя грошы.

Але і лукашэнкаўскі бок не можа не разумець, што рызыкуе страціць на канфлікце нашмат больш. Сама сітуацыя, як і ранейшае закрыццё мяжы Польшчай, зноў ставіць пытанне пра надзейнасць беларускага транспартнага калідора. Сцягнуўшы некалькі мільёнаў за заблакаваныя фуры, Беларусь рызыкуе страціць дзясяткі ці нават сотні мільёнаў — маштаб цяжка ацаніць наперад, — калі транзіт праз краіну зменшыцца. Непрамыя страты таксама немалыя: праблемы з перасячэннем мяжы, як і напружанасць на межах, спрыяюць адтоку працоўных сілы, капіталу і павышаюць недавер да краіны ў цэлым.

Чытайце таксама: Маштабы, якіх вы не маглі сабе ўявіць — беларускія цыгарэты кураць у многіх краінах Еўропы. Як працуе гэты бізнэс

Раней беларускія ўлады аналагічна блакавалі на стаянках грузавікі з польскай рэгістрацыяй. 1453 польскія фуры апынуліся ў закладніках у верасні 2025 года, калі мяжу закрывала Польшча. Пасля адкрыцця мяжы ім было дазволена свабодна рухацца.

Пагранічны пункт «Каменны Лог» перад закрыццём мяжы. Фота: Ашмянскі веснік

Пункты пропуску на мяжы былі закрытыя Літвою ў адказ на масавыя залёты з Беларусі паветраных шароў з кантрабандаю. Праз іх узнікала пагроза грамадзянскай авіяцыі, закрываліся аэрапорты, пацярпелі некалькі дзясяткаў тысяч пасажыраў. Вільня лічыць гэта гібрыднымі атакамі, за якімі стаяць мінскія ўлады. Рэч у тым, што вытворчасць і гандаль тытунёвымі вырабамі ў Беларусі цалкам кантралююецца дзяржавай і некалькімі бізнэсоўцамі, набліжанымі да сям'і Аляксандра Лукашэнкі.

У каналах «Нашай Нівы» ў тыктоку, шортсах і інстаграме, асабліва рускамоўных, учора і сёння мы зафіксавалі тысячы каментаў, якія мы ідэнтыфікуем як ад масква– і лукацэнтрычных бот-сетак. Самыя распаўсюджаныя пасланні: «Бацька, падтрымліваем», «Бацька красава», «Аказваецца, у гэтую гульню можна гуляць удвух», «Гэта помста за беларускія пажарныя машыны», «Правільна, так Літве і трэба». Іранічна, што апошняе пасланне распаўсюджвалі нават боты з літоўскімі нікамі, якія пішуць на літоўскай мове.

Каментары11

  • Это про Литву?
    11.11.2025
    "Непрямые потери тоже немалые: проблемы с пересечением границы, как и напряженность на границах, способствуют оттоку рабочих силы, капитала и повышают недоверие к стране в целом."

    Кто будет вкладываться в страну, на которую, если верить литовским властям, уже "напали"? Если страна становится логистистическим тупиком, рельсы ржавеют, дороги зарастают травой?
  • бабруйчанін
    11.11.2025
    Спадзяваюсь гэтыя 1000 фур з Летувы ні падсанкцыёныя тавары тягалі туды сюды на Рф ??
  • Вася
    11.11.2025
    Ничего хорошего у Литвы не получилось. Да с таким подходом и не могло. Кроме неприятностей самим себе ничего не добились. Белорусы увольняются из литовских компаний - это факт. Строители, водители, работники на производствах. Они работают вахтовым методом. Они в Литву, а не в Польшу например, и устроились, что ездить близко. Как им ездить? По три дня через Польшу? IT-шники так же массово запросились в польские офисы. Работники со Средней Азии также ездили через Беларусь - опять проблемы. Торговля на Казахстан, а это китайские товары, фактически остановилась. Литовская транспортная отрасль близка к коллапсу и на будущее лишилась тех преимуществ, которые у неё были, когда они могли заезжать в Беларусь с любой стороны и таскать любые прицепы. А это - большие деньги. Имидж их руководства упал не только в глазах белорусов (хотя они и говорят, что им всё равно , но это не так. Не последний же день живем) но и в глазах литовцев. А шары как летели так и летят. Потому что борьба с контрабандой (организованной или не организованной) не решается методом ультиматумов.

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы3

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай8

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

На матч Украіна — Ісландыя ў Варшаве пранеслі вялікія расцяжкі «Ф*к Пуцін» і «Стоп Лука»5

Мінскія студэнты пашылі калекцыю строяў у духу Радзівілаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць