БЕЛ Ł РУС

Для пацярпелай у жудаснай аварыі ў Тайландзе 28‑гадовай беларускі знайшлі донараў крыві

12.11.2025 / 15:38

Nashaniva.com

Чацвёра расіян адгукнуліся на просьбу пра дапамогу — «правялі ў дарозе ўсю ноч і прамчалі 400 кіламетраў да мяжы з М'янмай, каб здаць кроў», піша Mash.

У Тайландзе пасля перавароту экскурсійнага аўтобуса ў рэанімацыі апынулася 28‑гадовая беларуска Настасся Ясюкевіч.

Ёй тэрмінова патрэбны былі донары з рэдкай для Тайланда групай крыві — трэцяя адмоўная. Праца хірургаў у шпіталі спынілася, бо ў банку крыві шпіталя было пуста.

На просьбу пра дапамогу адгукнуліся расіяне. «Правялі ў дарозе ўсю ноч і прамчалі 400 кіламетраў да мяжы з М'янмай, каб здаць кроў. Пасля працэдуры адна з выратавальніц з Ялты страціла прытомнасць, але яе хутка прывялі ў пачуццё», — піша Mash.

Аварыя здарылася 6 лістапада ў правінцыі Канчанабуры на маршруце да ракі Квай, экскурсійны аўтобус з турыстамі перакуліўся і зваліўся з узвышша. Пацярпелі грамадзяне Расіі і Беларусі, двое чалавек трапілі ў рэанімацыю.

У 28‑гадовай беларускі шматлікія пераломы — рэбры, скула, пазваночнік. Жанчыне выдалілі селязёнку і жоўцевы пузыр. 

Чытайце таксама:

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

«Шатл-бас спачатку спыніўся, а потым пачаў павольна каціцца назад». Беларус, які стаў відавочцам аварыі ў Тайландзе, расказаў падрабязнасці

28‑гадовай беларусцы пасля жудаснай аварыі ў Тайландзе не могуць аказаць дапамогу — няма патрэбнай крыві

Каментары да артыкула