БЕЛ Ł РУС

На фоне адкрыцця Польшчай мяжы Мінск прапануе адкласці тэхнічныя перамовы з Літвой

14.11.2025 / 14:50

Nashaniva.com

На фоне рашэння Польшчы ў пятніцу аб намерах 17 лістапада адкрыць два памежныя пункты з Беларуссю, дарадца прэм’ер-міністра Літвы Інгі Ругінене заявіў, што Мінск прапанаваў адкласці да наступнага аўторка тэхнічныя перамовы з Вільняй аб вяртанні ў Літву грузавікоў, якія засталіся ў Беларусі, паведамляе LRT.

Фота: Ашмянскі веснік

«Апошняя інфармацыя сённяшняга дня яшчэ раз пацвярджае, што беларускі рэжым толькі імітуе жаданне вырашыць праблемы нашых і еўрапейскіх перавозчыкаў, утрыманых у якасці закладнікаў», — гаворыцца ў распаўсюджаным для СМІ каментары Ігнаса Альгірдаса Дабравольскаса.

Пазней ён удакладніў, што «замест перамоў, якія маглі б адбыцца, скажам, заўтра, яны прапануюць аўторак».

Прадстаўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы, якая вядзе тэхнічныя перамовы з беларускімі памежнікамі, Гедрюс Мішуціс не стаў каментаваць заяву дарадцы прэм’ера.

«Замест таго каб спыніць пагрозу, якую кантрабандныя шары ствараюць для грамадзянскай авіяцыі на Захадзе, Беларусь паглыбляе эскалацыю і метадамі піратаў або тэрарыстаў узяла ў закладнікі маёмасць нашых і еўрапейскіх перавозчыкаў», — дадаў Дабравольскас.

Па яго словах, нягледзячы на пазітыўныя прыкметы — пасля закрыцця мяжы зменшылася колькасць шароў і іншых рызык — Беларусь абавязана неадкладна дазволіць літоўскаму грузавому транспарту выехаць без якіх-небудзь дадатковых санкцый.

Чытайце таксама:

Беларусь пагражае штрафамі кіроўцам, якія не перагналі літоўскія фуры на стаянкі

Старшыня асацыяцыі літоўскіх перавозчыкаў назваў Беларусь «тэрарыстычнай дзяржавай»

Наколькі закрытая мяжа з Літвой уплывае на дастаўку тавараў і колькі літоўскіх фур і прычэпаў насамрэч захрасла ў Беларусі?

Каментары да артыкула