БЕЛ Ł РУС

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі

15.11.2025 / 20:10

Nashaniva.com

У Мінску будуецца самы высокі хмарачос у Беларусі. Ён стане цэнтральнай часткай бізнэс-квартала «Мінск-Свет», які складаецца з пяці будынкаў. Вышыня найвышэйшай вежы дасягне 180 метраў і 42 паверхаў, на кожным паверсе зможа размясціцца да трох кампаній, паведаміў тэлеканал АНТ. 

Фота: АНТ

У гэтым хмарачосе, як мяркуецца, размесціцца першы ў Беларусі Міжнародны фінансавы цэнтр. Комплекс прадугледжвае шматфункцыянальныя прасторы для працы інвестыцыйных кампаній, карпарацый і стартапаў, а таксама стане новай турыстычнай атракцыяй.

Асаблівасцю праекта стане адзіны сінхранізаваны медыяфасад на ўсіх пяці вежах. Па вечарах неба над горадам будуць упрыгожваць лазерныя шоу з 16 устаноўкамі, бачныя на адлегласці да 12 кіламетраў.

Нягледзячы на маштабнасць, будаўніцтва вядзецца ў сціслыя тэрміны. Афіцыйны тэрмін заканчэння работ — канец 2027 года, але забудоўшчык плануе здаць аб’ект ужо ў канцы 2026-га.

Чытайце таксама:

Берлінскі беларус напісаў, як у Мінску бедна, тандэтна і нудна. Яму рэзка адказаў Стась Карпаў

Выставілі на аўкцыён кватэру з самага высокага ў Беларусі панэльнага хмарачоса

У Беларусі дабудавалі самы высокі ў краіне панэльны дом. І знаходзіцца ён не ў Мінску

Сілуэт хмарачоса ўжо вымалёўваецца. Як цяпер выглядае шматпакутны «Газпрам Цэнтр» у Мінску ФОТА

Каментары да артыкула