БЕЛ Ł РУС

Mak.by адкрые ў наступным месяцы новыя рэстараны — у Мінску і Баранавічах

30.11.2025 / 19:27

Nashaniva.com

Запрацуе ў снежні і ўласная кандытарская.

Mak.by. Фота: Tochka.by

Сетка фастфуду Mak.by працягвае пашырацца. У снежні 2025‑га плануюць адкрыць два новыя рэстараны — у Баранавічах і Мінску.

У снежні таксама адкрыецца ўласная кандытарская Mak.by, дзе пад кіраўніцтвам майстар-шэфа Антона Каленіка будуць рыхтавацца дэсерты ўласнай вытворчасці.

Беларускай прадукцыі ў былым «Макдональдсе» цяпер 84%, кажуць у рэстаране. Прадукты пастаўляюць Талачынскі кансервавы завод, «Мінскхлебпрам», Салігорская птушкафабрыка, кандытарская фабрыка «Слодыч», «Санта Брэмар», «Вялес-Міт», «Сервалюкс», «Малочныя горкі» і іншыя заводы.

Чытайце таксама:

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»

«Што вы гадасць амерыканскую падсоўваеце?» Лукашэнка загадаў, каб у Мак.by было ўсё беларускае

Mak.by запусціў уласную дастаўку ежы

Колькі дзяржава атрымала за экс-Mcdonald's

Каментары да артыкула