Грамадства

Колькі дзяржава атрымала за экс-Mcdonald's

Новы ўладальнік рэстаранаў хуткага харчавання экс-Mcdonald's — кампанія «Кволіці Фуд» — выкупіў 13 аб'ектаў грамадскага харчавання за 20,2 млн даляраў. Прычым установы былі набытыя ў Дзяржкаммаёмасці. Інфармацыя пра гэта змяшчаецца ў новай справаздачы кампаніі «Коліерз» па сітуацыі на рынку нерухомасці ў Мінску, піша «Люстэрка».

Фота: Tut.by

Як паведамляецца ў гэтай справаздачы, былі набытыя 13 аб'ектаў сеткі Mak.by. іх агульная плошча — 11,6 тысячы квадратных метраў.

У кампаніі «КСБ Вікторы рэстараны», якая кіруе ўстановамі «МАК.by» — гэта былыя рэстараны Mcdonald's, — змяніўся ўладальнік.

Цяпер яна праз фірму «Кволіці Фуд» належыць беларускаму малочнаму магнату Аляксею Саўчуку, які актыўна заваёўвае расійскі рынак. Гэтай змене папярэднічалі спробы дзяржавы праз Дзяржкаммаёмасць «адціснуць» бізнэс у «КСБ Вікторы рэстараны» і яе сінгапурскай «мамы».

Як вынікае з адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асоб, цяпер 100% фірмы знаходзяцца ў руках фірмы «Кволіці Фуд». У сваю чаргу 90% гэтай кампаніі належаць Аляксею Саўчуку. Вікторыя Данько атрымала 10% акцый у новай фірме, гэта значыць па сутнасці захавала ў МАК.by такую ж долю, якую мела ў экс-Mcdonald's.

Аляксей Саўчук — вядомы ў Беларусі бізнэсовец з малочнай галіны. Сярод яго актываў значацца брэнды «Малочныя горкі», Горацкі харчовы камбінат, які выпускае вядомы напой Exponenta, Трубчэўскі малочны камбінат і іншыя.

У апошнія гады малочны магнат актыўна пашырае бізнэс у Расіі. У 2022-м продажы дыстрыб'ютара горацкіх «Малочных горак» і «Славяны» выраслі ўдвая і склалі блізу 200 млн даляраў. Таксама выраслі пастаўкі праз гандлёвы дом «Беллакт», дзе ён мае долю ў 49%. Бізнэсовец таксама інвеставаў у будаўніцтва апарт-гатэля Liberty Residence, размешчанага побач з кінатэатрам «Перамога» ў цэнтры Мінска.

Кароткая перадгісторыя, што адбылося з Mcdonald's

11 лістапада 2022 года стала вядома, што Mcdonald's сыходзіць з беларускага рынку. Яго месца збіралася заняць Расійская сетка фастфуду «Вкусно — і точка». Кіраваць ім павінна была тая ж кампанія, што і рэстаранамі Mcdonald's, — «КСБ Вікторы рэстараны». На той момант гэтая фірма належала праз іншыя юрыдычныя асобы бізнэсоўцу з Казахстана Кайрату Баранбаеву і дырэктару сеткі рэстаранаў у Беларусі Вікторыі Данько.

Але ў лістападзе 2022 года Аляксандр Лукашэнка, каментуючы сыход Mcdonald's, заявіў, што яго месца павінны заняць беларускія прадпрыемствы і вытворцы. Так прыход «Вкусно — і точка» не адбыўся, а экс-Mcdonald's працягнуў працаваць пад незразумелым брэндам «Мы адкрыты». У красавіку 2023 года кампанія «КСБ Вікторы рэстараны» падала заяўку на рэгістрацыю новага таварнага знака, пасля чаго сетка рэстаранаў хуткага харчавання змяніла назву на «МАК.by».

У 2023-га і пачатку 2024-га Дзяржкаммаёмасць праз суды дамагалася прыпынення дзейнасці «КСБ Вікторыі» і яе кіпрскай «мамы». Чым усё скончылася, не паведамлялася, у Вярхоўным судзе засакрэцілі гэтую справу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Усе навіны →
Усе навіны

На Канскім фестывалі забаранілі «голыя» сукенкі2

Кобрынскі блогер паказаў, як вырабляюцца легендарныя «Мясныя падушачкі»9

У беларуса, што некалькі дзён таму з пагоняй затрымлівалі ў цэнтры Варшавы, знайшлі кілаграмы наркотыкаў9

«Эканамічная газета» спыніла існаванне3

Маладых мазырскіх скінхэдаў з «Духа Русі» будуць судзіць за «прапаганду тэрарызму»8

ПВК «Вагнер» могуць з Афрыкі перавесці ў Беларусь10

Дорага і з гнільцой: што робіцца з бульбай у крамах пасля праверак2

Фальсіфікацыі ў даследаваннях хваробы Альцгеймера. Як вынікі прывялі не туды20

На МКАД можа з’явіцца чацвёртая паласа — для ціхаходнага транспарту і спецтэхнікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава13

Слова «Унаватуна» значыць «рай». Дзе на Шры-Ланцы адпачывала Мельнікава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць