Фон дэр Ляен анансавала новыя санкцыі ЕС супраць Беларусі за гібрыдныя атакі
Старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляйен паведаміла, што Еўрасаюз рыхтуе новыя санкцыі супраць беларускага рэжыму ў адказ на гібрыдныя атакі на мяжы з Літвой. Пра гэта яна напісала ў сацсетцы X пасля тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Літвы Гітанасам Наўседам.
Урсула фон дэр Ляен. Фота: AP Photo/Geert Vanden Wijngaert
Па словах Урсулы фон дэр Ляен, сітуацыя чым далей, то ўсё больш пагаршаецца: усё часцей у паветраную прастору Літвы залятаюць паветраныя шары з кантрабандай, якія запускаюцца з тэрыторыі Беларусі.
Яна назвала гэта недапушчальнай гібрыднай атакай з боку рэжыму Лукашэнкі і заявіла, што ЕС цалкам падтрымлівае Літву і рыхтуе новыя меры ў межах санкцыйнай палітыкі.
Чытайце таксама:
«Рэжым Беларусі не першы раз прыдумляе гісторыі». У Літве пракаментавалі гісторыю з дронам у Гродне
Прапаганда накручвае ўсё больш беліберды ў справе беспілотніка, які нібыта ўпаў у Гродне
У Гродне ўпаў дрон, які раскідаў бел-чырвона-белыя сцяжкі. У гэтым абвінавачваюць Літву
У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі