Свет33

У Літве абвясцілі, хто падзеліць мільён еўра за ідэі па збіванні паветраных шароў з Беларусі

Міністэрства эканомікі і інавацый Літвы абвясціла, якія кампаніі падзеляць прызавы фонд у 1 млн еўра за распрацоўку найлепшых сістэм барацьбы з кантрабанднымі паветранымі шарамі, якія запускаюць з Беларусі. Сярод прапанаваных рашэнняў — выкарыстанне лазераў, дронаў і дырыжабляў, піша LRT.

Паветраныя шары з кантрабандай з Беларусі. Фота: VSAT

Абралі тры праекты

Міністэрства абвясціла конкурс 27 кастрычніка. У панядзелак міністр эканомікі і інавацый Эдвінас Грыкшас паведаміў, што ў конкурсе ўдзельнічалі 35 кампаній, з якіх выбралі трох пераможцаў: «IT logika», «Teltonika EMS» і «Dangaus šviesos».

На першым этапе адабраныя кампаніі атрымаюць па 100 тысяч еўра.

На другім этапе будзе абвешчаны дадатковы конкурс для далейшага развіцця ідэй.

«Спадзяёмся, што ўжо ў лютым мы будзем мець дзеючы прататып», — сказаў Грыкшас.

У выніку тэставанняў дзяржава абярэ і закупіць адно найлепшае рашэнне для інтэграцыі ў агульную сістэму.

Якія рашэнні прапануюць выбраныя кампаніі

«IT logika» прапануе інтэлектуальную сістэму абароны паветранай прасторы, аснову якой складуць дроны і лазерна-аптычныя сэнсары. Магутны лазер дазволіць бяспечна збіваць некалькі шароў за адзін вылет. Прагназаванне траекторый будзе ажыццяўляцца з дапамогай алгарытмаў штучнага інтэлекту.

«Teltonika EMS» прапануе аўтаномную сістэму маніторынгу і абароны мяжы. Яна будзе кругласутачна выяўляць і ідэнтыфікаваць паветраныя пагрозы — шары, дроны. Сістэма прадугледжвае выкарыстанне дронаў-перахопнікаў для знішчэння цэляў.

«Dangaus šviesos» прапануе сістэму перахопу паветраных шароў на базе дырыжабляў (DOBIS). Сістэма інтэгруе розныя тэхналогіі, каб бяспечна прызямліць нелегальныя шары. Прадстаўнік кансорцыума адзначыў, што падобныя рашэнні ўжо распрацоўваюць Ваенна-марскія сілы ЗША.

Каментары3

  • Дайце мільён еўра ветру ў полі
    01.12.2025
    Зараз рэжым абвесціць сваю ідэю і яшчэ атрымае мільён ад Літвы. Во дзе цырк
  • мимо
    01.12.2025
    Дайце мільён еўра ветру ў полі, так работает нормальная конкуренция.
    С помощью контрабанды лукашенко, Литва, обзаведётся передовыми технологиями охраны воздушного пространства.
    А Беларусь будет сама выкуривать сигареты лукашенко....
  • Хе
    01.12.2025
    На ўвесь мільён пусьціць дроны ад літоўскай мяжы да Драздоў, хай лукашэнкі паскачуць. А хто не скача той маскаль

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь36

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржсакратар ЗША пракаментаваў вынікі перамоў у Фларыдзе5

У Новай Баравой суседзі выклікаюць ДАІ 450 разоў на месяц. Як так?2

Што з дэфіцытам медыкаў? Спыталі ў дактароў8

Танкер, які перавозіў расійскую нафту, тоне ля берагоў Сенегала4

У сутыкненні з ЗША Венесуэла засталася практычна без падтрымкі Кітая і Расіі3

Касцюгова цяпер піша прамовы Ціханоўскаму? Яна патлумачыла15

Святлана Курс — Алексіевіч: За рускую мову і літаратуру мы ўсе мусім плаціць крывёю116

Mak.by адкрые ў наступным месяцы новыя рэстараны — у Мінску і Баранавічах1

«Дзікае паляванне» для зумераў: новая кніга Макара прымушае ўспомніць Караткевіча2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь36

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць