БЕЛ Ł РУС

Крышціяну Раналду інвеставаў у заснаваны беларусам стартап

5.12.2025 / 10:51

Nashaniva.com

Знакаміты партугальскі футбаліст Крышціяну Раналду інвеставаў у пошукавы сэрвіс з выкарыстаннем штучнага інтэлекту Perplexity AI.

Фота: інстаграм Крышціяну Раналду

Навіной футбаліст падзяліўся на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы X.

«Пераможцы ніколі не перастаюць вучыцца. Ніколі не пераставайце пытацца», — напісаў Раналду, прымацаваўшы відэа з анонсам праекта.

Winners never stop learning. Never stop asking. @perplexity_ai #Ad pic.twitter.com/oDAQcUdSbZ

— Cristiano Ronaldo (@Cristiano) December 4, 2025

На афіцыйным сайце Perplexity ужо з’явіўся асобны раздзел, прысвечаны легендарнаму футбалісту.

Стартап Perplexity заснаваў беларус Дзяніс Ярац з двума партнёрамі ў ЗША, дзе жыве ўжо больш за 10 гадоў. У канцы 2024 года праект прызналі адным з самых дарагіх маладых стартапаў. У ліпені 2025‑га яго ацанілі ў $18 млрд, а ўжо ў верасні ацэнка вырасла да $20 млрд, піша Office Life.

У ліпені быў прадстаўлены дэсктопны варыянт браўзера з ШІ Comet для Windows і macOS. А нядаўна Perplexity выпусціў версію ШІ-браўзера для прылад на Android. Цяпер кампанія рыхтуе версію браўзера і для iOS, якая павінна выйсці «ў найбліжэйшыя тыдні».

Чытайце таксама:

Створаны беларусам стартап панізіў акцыі Duolingo

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд

Заснаваны беларусам стартап запартнёрыўся з сацсеткай Трампа

Заснаваны беларусам стартап выпусціў ШІ-браўзер

Каментары да артыкула