Навука і тэхналогіі33

Заснаваны беларусам стартап збіраецца купіць Google Chrome за $34,5 млрд

Паводле The Wall Street Journal, кампанія Perplexity, якая займаецца распрацоўкай штучнага інтэлекту, заявіла пра гатоўнасць набыць Chrome за 34,5 млрд долараў — суму, што значна перавышае ўласную ацэнку Perplexity ў 18 млрд долараў. 

Восенню 2024 года Міністэрства юстыцыі ЗША прызнала Google манапалістам і дапусціла магчымасць падзелу кампаніі. Сярод мер разглядаецца прымусовы продаж браўзера Chrome, абавязак дзяліцца данымі з канкурэнтамі і абмежаванне выплат за права быць пошукавай сістэмай па змаўчанні на прыладах і ў браўзерах.

Як адзначае Bloomberg, патрабаванне прадаць Chrome можа стаць часткай антыманапольнай справы супраць Google, а прапанова Perplexity можа служыць сігналам суду аб наяўнасці зацікаўленага пакупніка. 

Сваю зацікаўленасць у куплі Chrome таксама выказвалі Yahoo і OpenAI. Ацэнкі кошту Chrome вагаюцца ад 20 да 50 млрд долараў.

Chrome сёння мае каля 3,5 млрд карыстальнікаў па ўсім свеце і займае больш за 60% сусветнага рынку браўзераў. У Google сцвярджаюць, што прымусовы продаж «выхадзіць далёка за межы прававых пытанняў» і пашкодзіць спажыўцам.

Кампанію Perplexity заснаваў ураджэнец Гомеля Дзяніс Ярац сумесна з партнёрамі ў ЗША. Perplexity запусцілі ў 2022 годзе, а ў 2024-м праект стаў адным з самых дарагіх маладых стартапаў. Нядаўна яго ацанілі ў 18 мільярдаў долараў.

Днямі стала вядома, што Perplexity стварыла для сацсеткі Дональда Трампа Truth Social пашукавік Truth Search AI, які працуе на аснове штучнага інтэлекту.

Каментары3

  • Адпачнуў (руск. "орнул", "пацталом")
    13.08.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]
  • .
    13.08.2025
    Цікавыя апошнія навіны пра той Truth Search AI.
    Пішуць, што гэты ШІ падае толькі "рэспубліканскі" пункт погляду, ў якасці крыніц часта прыводзіць толькі Fox News. (Што штучнаму інтэлекту даў пачытаць, тое ён і расказвае).
    Але карыстальнікі, як заўсёды, паспрабавалі зламаць логіку і ў іх, канешне, атрымалася. Бот адказвае, што тарыфная палітыка Трампа не дае вынікаў і што Барак Абама - лепшы прэзідэнт.
    Маркую, нават калі выправяць і наладзяць той ШІ, яму будзе цяжка, бо Трамп і так супярэчыць сам сабе.

    Яшчэ воблачны правайдэр Cloudflare скардзіцца на тое, што Perplexity нелегальна скрэйпіў (збіраў усе тэксты і даныя) на сайтах яго інфраструктуры, параўноўвае яго з паўночна-карэйскімі хакерамі.

    У якасці пост-мета-блабла-іроніі: Ціханоўскаму трэба не ехаць у ЗША, а дамаўляцца з гомельскімі, каб скармілі трампаўскаму штучнаму інтэлекту дзве-тры правільныя ідэі пра Беларусь :)
  • бабруйчанін
    13.08.2025
    Цікавая думка дамовіца з гомельскімі каб скармілі ші Трампа-к° дзярубіо ))) аб лёсавызнпчальнасці Беларусі сустрэчы з Ціханозскай з яе мужам дзля " здзелак" І яшчэ.что вакол яго ўсе свае з Беларусі ці з " каранямі"

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіліся кадры падзення расійскага Ан-22 у вадасховішча9

МЗС пра ДТЗ з беларусамі ў Польшчы: беларускі бок сочыць за сітуацыяй, колькасць пацярпелых вырасла да 14 чалавек5

Бяляцкі пра першы дзень на волі: Псіхалагічна я дзесьці яшчэ там, але сітуацыя для мяне не новая1

Яўген Булка: Сёння такі дзень, калі кожны беларус мае права на чырвоную памаду20

Лукашэнка не захацеў перадаваць палітвязняў у краіны ЕС. Зяленскі расказаў падрабязнасці6

Ганчарэнка ўзначаліць зборную Беларусі12

«Каліноўцы» перадалі дапамогу палітвязням, вывезеным учора ва Украіну2

У Польшчы аўтобус з беларусамі вылецеў з кальцавой развязкі, 7 чалавек шпіталізаваны

Мерц параўнаў Пуціна з Гітлерам, правёў паралелі з 1938 годам і сказаў, што будзе рабіць Еўропа18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну100

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць