БЕЛ Ł РУС

Келаг назваў два пытанні, якія патрэбна вырашыць, каб зрушыліся перамовы па Украіне

7.12.2025 / 12:10

Nashaniva.com

Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Кіт Келаг заявіў, што здзелка па Украіне знаходзіцца на фінішнай прамой. І назваў два пункты, якія замінаюць заключыць пагадненне.

Кіт Келаг. Фота: Dursun Aydemir / Anadolu via Getty Images

Спецпрадстаўнік Трампа, які сыходзіць з пасады, кажа, што нявырашанымі застаюцца пытанні прыналежнасці Запарожскай АЭС і Данецкай вобласці.

«Апошнія 10 метраў да мэты самыя цяжкія… Я насамрэч мяркую, што нам засталіся некалькі пытанняў, а менавіта Данецкая вобласць і Запарожская АЭС. Думаю, калі мы ўрэгулюем гэтыя два пытанні, астатняе таксама выдатна складзецца», — заявіў Келаг на форуме ў цэнтры Рэйгана ў Каліфорніі.

Келаг таксама дадаў, што Вашынгтон не будзе накіроўваць сваіх вайскоўцаў на тэрыторыю Украіны.

У якасці магчымых інструментаў ціску на Расію спецпасланнік назваў эканамічныя меры. Да іх ён у якасці прыкладу аднёс барацьбу з «ценявым флотам».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула