У Мінску п'яны падлетак разбіў вокны BMW і залез у салон спаць
У міліцыю паступіла паведамленне ад уладальніка аўтамабіля BMW, што ў ягонай запаркаванай машыне спіць невядомы. Нарад міліцыі, які выехаў на месца, знайшоў у салоне 16‑гадовага падлетка, паведамляе УУС Мінскага гарвыканкама.
Як высветлілася, хлопец, будучы ў стане алкагольнага ап’янення, разбіў шкло ў машыне, залез у яе і заснуў.
Цяпер падлетак павінен кампенсаваць прычыненую шкоду — яе суму вызначаюць. У дачыненні да яго таксама распачалі крымінальную справу за хуліганства, а таксама склалі адміністрацыйны пратакол за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане ап’янення.
Чытайце таксама:
У Добрушы вандала знайшлі па недакурку, кінутым на магіле
У Гродне мужчына заліваў клеем машыны, якія засланялі яму праход да сметніцы
У Ашмянах мужчына выкінуў пляшку з акна, шкода склала 400 рублёў
У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне