У Гродне мужчына заліваў клеем машыны, якія засланялі яму праход да сметніцы
У Гродне мужчына некалькі разоў пашкодзіў клеем адныя і тыя ж аўтамабілі, бо яны, як ён лічыў, перашкаджалі яму дайсці да сметніцы. Пра гэта паведаміла прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Па словах сілавікоў, у маі 2025 года 37‑гадовы гродзенец выйшаў выкінуць смецце. Па дарозе да кантэйнераў стаяў Mercedes, які, на яго думку, загарадзіў праход. Мужчына раззлаваўся і вырашыў «адпомсціць»: ён вымазаў машыну клеем, які быў у яго ў пакеце са смеццем.
Праз месяц сітуацыя паўтарылася — на тым жа месцы ўжо стаяў Seat. Гродзенец палічыў, што і гэты аўтамабіль «перашкаджае», набыў клей і ўначы заліў ім замок дзвярэй.

У канцы жніўня абодва аўто зноў апынуліся каля кантэйнераў, і мужчына зрабіў гэтак жа сама, як і раней: нанёс клей на капот і лабавое шкло. У верасні і кастрычніку ён працягнуў свае дзеянні ў надзеі, што ўладальнікі перастануць ставіць машыны ў гэтым месцы.
Пры гэтым кіроўцы Mercedes і Seat нічога не парушалі — стаянка ў гэтым месцы дазволеная і пешаходам яны не перашкаджалі. Агульная сума нанесенай шкоды склала больш за 3000 рублёў.
Калі ўладальнікі зразумелі, што хтосьці мэтанакіравана псуе іх машыны, яны звярнуліся ў міліцыю. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку хутка ўстанавілі вінаватага, і яго затрымалі. На мужчыну завялі крымінальную справу па артыкуле «Хуліганства».
У Ашмянах мужчына выкінуў пляшку з акна, шкода склала 400 рублёў
«Навалілі цэглы»: у Магілёве мясцовыя кладуць у ліфты цагліны, каб тыя лепш працавалі
У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне
У Мінску мужчына разбіў дзверы ў банку, калі не змог зняць грошы ў банкамаце
Каментары