БЕЛ Ł РУС

У расійскім горадзе захацелі паставіць помнік «сям'і салдата СВА». Але жыхароў праект не натхніў

9.12.2025 / 17:14

Nashaniva.com

У Троіцку Чалябінскай вобласці мясцовы скульптар Аляксандр Цімафееў прапанаваў уладам паставіць у горадзе помнік «Сям’я салдата СВА» уласнай вытворчасці. Аднак мэр горада Дмітрый Гатаў на сябе адказнасць за рашэнне не ўзяў і вырашыў даведацца меркаванне жыхароў, піша мясцовае выданне 74.ru.

Праект помніка. Фота: Адміністрацыя горада Троіцка

Помнік планавалася размясціць на вуліцы Леніна, каля будынка савета ветэранаў. Але гараджане, пабачыўшы праект, рэзка раскрытыкавалі работу. У каментарыях скульптуру называлі «грубаватай», «непрапрацаванай», а некаторыя нават выказвалі думку, што яе зрабіў чалавек без навыкаў. Згадвалі таксама, што ў творы «няма душы».

У выніку 68,4% удзельнікаў галасавання выступілі супраць усталявання помніка. Улады Троіцка заявілі, што ўлічаць вынікі апытання падчас далейшай працы над упарадкаваннем гарадской прасторы.

Чытайце таксама:

Гомельскі «рускамірац» натхніўся Ракасоўскім і запатрабаваў паставіць у Гомелі помнік Сталіну

Расіяне ў Гомелі захацелі ўчыніць міжнародны скандал. Што за таямнічая лялька была на помніку Ракасоўскаму

Пад Гомелем паставілі помнік закінутым у Беларусь чэкістам

Каментары да артыкула